Грамадства1010

«Журфак па суботах» у Варшаве і Вільні абвяшчае новы набор

«Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.

Дэдлайн падачы заяўкі: 11 верасня 2026 года

На «Журфаку» вы будзеце працаваць з рэальнымі журналісцкімі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад практыкуючых журналістаў і рэдактараў і ствараць у суправаджэнні ментараў уласныя матэрыялы для беларускіх рэдакцый. 

«Журфак» споўніў маю мару!» — кажа выпускніца першага набору «Журфака». — «Пасля пераезду я марыла працаваць у «Нашай Ніве», падавала заяўку, але не атрымалася. Пасля навучання на «Журфаку» мая мара збылася, і зараз я працую на «Нашай Ніве».

Многія выпускнікі першага набору «Журфака» пачалі працу ў беларускіх медыях ці знайшлі новыя прафесійныя магчымасці. Пачытаць водгукі ўдзельнікаў «Журфака» можна тут.

Для каго?

«Журфак» для вас, калі вы:

  • толькі пачынаеце свой шлях у журналістыцы;
  • ужо працуеце ў медыя, але хочаце сістэматызаваць прафесійныя веды паводле сучасных заходніх журналісцкіх стандартаў;
  • пасля пераезду хочаце вярнуцца ў прафесію або змяніць сваю ролю ў рэдакцыі;
  • пішаце, здымаеце, працуеце з сацсеткамі, але хочаце лепш разумець увесь журналісцкі працэс. 

Вы ўжо журналіст, але не ведаеце, што такое натграф? Як і навошта збіраць інфармацыю ў 4 вядры? Як з адной тэмы генераваць 20 публікацый? Як АІ можа аблегчыць вашу працу?

На «Журфаку» будзем разбірацца з гэтым на практыцы.

Праграму адмыслова для «Журфака па суботах» распрацавала выбітная ўкраінская журналістка і медыяменеджарка, медыякансультантка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times, The Kyiv Post.  

Сярод трэнераў — толькі практыкуючыя журналісты і рэдактары, якія маюць трэнерскую адукацыю: Наста Роўда, дырэктарка «Нашай Нівы», вядучая ТОК; Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар CityDog; Вольга Ярохіна, былая рэдактарка сайта belsat.eu; Надзея Белахвосцік, старшыня Рады па медыяэтыцы беларускіх незалежных медыяў, Аляксей Шота, галоўны рэдактар Hrodna.life; Ірына Новік, рэдактарка, медыяменеджарка; Зоя Хруцкая, менеджарка PALATNO Media; Ніна Шулякова, шэф-рэдактарка Devby.io; Лена Верашчагіна, галоўная рэдактарка медыя для медыяў «Соль» ды іншыя.  

Што вас чакае

Навучанне будзе праходзіць афлайн па адзінай праграме ў Варшаве і Вільнюсе (у залежнасці ад месца пражывання ўдзельніка / удзельніцы) цягам 10 суботаў.

У Варшаве — з 3 кастрычніка па 5 снежня 2026 года.

У Вільнюсе — з 10 кастрычніка па 12 снежня 2026 года.

Удзел бясплатны. Праграма не аплачвае гатэль, але можа пакрыць выдаткі на транспарт па краіне навучання.

Што вы атрымаеце

  1. Пашырыце прафесійныя веды і ўдасканаліце журналісцкія навыкі пад кіраўніцтвам дасведчаных трэнераў-журналістаў і рэдактараў беларускіх незалежных медыяў;
  2. Зразумееце, як функцыянуюць беларускія медыі ў выгнанні і як адаптавацца ў гэтай дынамічнай сферы;
  3. Пазнаёміцеся з самымі сучаснымі практыкамі сусветных медыяў;
  4. Разбярэцеся, дзе АІ сапраўды эканоміць час у працы журналіста, а дзе нейрасеткам нельга давяраць;
  5. Даведаецеся ўсё пра жыццёвы цыкл навіны, крыніцы інфармацыі і натхнення;
  6. Пройдзеце стажыроўку ў беларускіх рэдакцыях з індывідуальным ментарскім суправаджэннем і апублікуеце свае матэрыялы.

Як патрапіць на «Журфак» 

Не ўпусціце шанец стаць часткай новага пакалення журналістаў! Падайце заяўку да 11 верасня 2026 года.

Да 16 верасня вы атрымаеце адказ і запрашэнне на другі этап адбору — суразмову.

Для запаўнення рэгістрацыйнай анкеты:

Жывяце ў Літве? Выбірайце заяўку для Вільнюса.

Па дадатковую інфармацыю пра «Журфак па суботах» у Літве звяртайцеся па адрасе: [email protected].

Жывяце ў Польшчы? Выбірайце заяўку для Варшавы.

Па дадатковую інфармацыю пра «Журфак па суботах» у Польшчы звяртайцеся па адрасе: [email protected].

Каментары10

  • трукурс
    03.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Гыгы
    03.09.2026
    Шляхціч Завальня , так расскажи сам в комментарии, чего ждешь?
  • Шляхціч Завальня
    03.09.2026
    Гыгы, I don't work for free :)

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй2

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй3

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва28

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50004

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?10

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць