Грамадства44

Памёр Андрэй Салаўянаў

2 верасня раптоўна памёр гісторык, вядучы навуковы супрацоўнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце і былы шматгадовы вучоны сакратар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Салаўянаў. Яму было ўсяго 45 гадоў.

Андрэй Салаўянаў

Андрэй Салаўянаў нарадзіўся 28 лістапада 1980 года ў Віцебску. У 2003‑м скончыў гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. У 2003‑2006 гадах вучыўся ў вочнай аспірантуры БДУ па спецыяльнасці «айчынная гісторыя».

Пасля заканчэння аспірантуры ў 2007‑м прыйшоў на працу ў Інстытут гісторыі НАНБ — на пасаду спачатку малодшага навуковага, а пасля навуковага супрацоўніка. З 2012 па 2022 гады быў вучоным сакратаром гэтай установы. У 2011—2015 гадах узначальваў Раду маладых вучоных інстытута.

З 2007 па 2012 гады таксама працаваў па сумяшчальніцтве выкладчыкам кафедры філасофіі і паліталогіі ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

У 2022 годзе перайшоў на працу ў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце, рэктарам якой тады быў былы дырэктар Інстутута гісторыі НАНБ Вячаслаў Даніловіч. Займаў там пасаду спачатку старшага, а пасля вядучага навуковага супрацоўніка Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання.

Навуковая дзейнасць была звязана з гісторыяй БССР 1920‑х гадоў. Даследаваў таксама пытанні народнай адукацыі і сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у 1991—2010 гады.

У 2008 годзе абараніў дысертацыю «Сацыяльная абарона падрастаючага пакалення ў БССР ( 1921‑-1930 гг.)», на яе аснове ў 2013‑м выдаў кнігу «Сацыяльная абарона непаўналетніх у БССР ( 1921‑-1930 гг.)». Быў аўтарам больш як 100 навуковых работ. 

Каментары4

  • Солнечный удар
    03.09.2026
    Занадта багата працаваў у полі без галаўнога ўбору.
  • %
    03.09.2026
    Ну відаць ведаў і прасоўваў "правільную, палітычна выверанную і ўзгодненную гісторыю" Белоруссии
  • Прасоўваў наратывы ФСБ і лукашызма
    04.09.2026
    %,
    "Андрей Соловьянов выпустил более 100 научных работ. Он также стал одним из шести авторов учебника по истории Беларуси для 11-го класса для школ с РУССКИМ языком обучения. В одном из разделов книги, посвященном коллаборантам (людям, сотрудничавшим с немецкой оккупационной администрацией), акцент был сделан на использовании национальной символики и лозунга «Жыве Беларусь!».

    «Учебный процесс в школах имел прогерманскую направленность. В каждом классе вывешивался портрет Гитлера, украшенный с двух сторон бело-красно-белыми лентами. Обязательным приветствием были слова „Жыве Беларусь“ (как аналог приветствия „Хайль Гитлер“ для местных жителей»).

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць