Свет1010

Трамп стаў першым за 100 гадоў дзейным прэзідэнтам ЗША, чый партрэт з'явіўся на манеце

Дональд Трамп стаў першым за стагоддзе дзейным прэзідэнтам ЗША, чый партрэт размясцілі на амерыканскіх грашах. У сераду Манетны двор ЗША выпусціў калекцыйную манету наміналам у адзін даляр, прысвечаную 250‑годдзю незалежнасці краіны, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP Graphic / Treasury Department

На манеце намаляваны Трамп, а таксама размешчаныя словы Liberty («Свабода») і In God we Trust («На Бога спадзяёмся»). Манеты прадаюцца наборамі па 25 штук за 61 даляр, а мяшэчак са 100 манетамі каштуе 154,50 даляра. Праз некалькі гадзін пасля пачатку продажу на сайце Манетнага двара з'явілася паведамленне, што манеты часова скончыліся.

Манетны двор заявіў, што выпуск з'яўляецца часткай святкавання 250‑годдзя ЗША і павінен стаць адметным дадаткам да сучасных калекцый. Манеты таксама прадаюць праз аўтаматы ў Вашынгтоне, дзе дзейнічае абмежаванне — не больш за пяць манет у адныя рукі.

На выгляд манеты нагадваюць залатыя, але золата ў іх няма. Яны вырабленыя са сплаву, які на 88,5% складаецца з медзі, а астатняе прыпадае на цынк, марганец і нікель.

У траўні міністр фінансаў ЗША Скот Бесент таксама паведамляў пра планы выпусціць да 250‑годдзя краіны банкноту наміналам 250 даляраў з партрэтам Трампа.

Звычайна федэральнае заканадаўства ЗША забараняе размяшчаць выявы жывых людзей на амерыканскіх грашах. Аднак заканадаўства ў дачыненні да манет мае пэўныя асаблівасці.

Падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Трампа быў прыняты закон 2020 года, які забараняе змяшчаць выявы жывых людзей на рэверсе манет, але не забараняе гэта рабіць на аверсе. Менавіта на аверсе новай манеты і размешчаны партрэт Трампа.

Яшчэ адна норма, вядомая як папраўка Тэера 1866 года, забараняе партрэты жывых людзей на амерыканскіх банкнотах, але на манеты яна не распаўсюджваецца.

Раней дзейны прэзідэнт ЗША ўжо з'яўляўся на манеце: Калвін Кулідж быў намаляваны на паўдаляра, выпушчаным да 150‑годдзя незалежнасці ЗША. Таму манета з Трампам стала першым падобным выпадкам за сто гадоў.

Каментары10

  • Сорас
    03.09.2026
    Беларускія банкі будуць прымаць да абмену?
  • God Save America
    03.09.2026
    Амерыкабашы
  • Occulte
    03.09.2026
    .... на манэце намаляваны Трамп .....

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус выйграў у покерным турніры 761 тысячу даляраў2

Дзе бяспечней жыць — у Еўропе ці ЗША?10

Міліцыя выклала сваю версію, чаму хлопец, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска, правёў ноч у аддзяленні11

Цыгарэта дапамагае сацыялізавацца? Вялікае даследаванне паказала адваротнае1

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць