Грамадства66

Паўла Вінаградава адпусцілі з Маскоўскага РУУС з прапановай «ехаць у Беразіно»

Актывіст моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Павел Вінаградаў адпушчаны з Маскоўскага РУУС Мінска.

Як паведаміў актывіст пасля вызвалення, у яго дачыненні складзены пратакол па арт. 17.3 КаАП (распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап'янення) і накладзены штраф у восем базавых велічынь (1,2 млн рублёў).

2 кастрычніка Вінаградаў, за якім устаноўлены прэвентыўны нагляд, сышоў адзначацца ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага раёна і не вярнуўся дадому. Пазней яго жонка паведаміла, што актывіст затрыманы за адміністрацыйнае правапарушэнне.

Сам Вінаградаў распавёў, што ў інспекцыі з ім спрабавалі правесці прафілактычную размову: «Мой інспектар паставіў мне ультыматум: альбо ты, Паша, пераязджаеш у Беразіно, дзе жыве бацька, альбо ты едзеш лаяцца матам. Я сказаў, што ў Беразіно ехаць, па меншай меры зараз, адмаўляюся, можа быць потым. Гутарка ў нас не адбылася».

Пасля гэтага яго адвялі да начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі Мікалая Лужынскага. «Акрамя ўсяго іншага ён спытаў у мяне, дзе Завадскі (журналіст Зміцер Завадскі, які знік улетку 2000 года). Я адказваю: не ведаю. На што ён кажа: вось і жонка твая хутка будзе адказваць, што не ведае, дзе Паша. Я ў яго пацікавіўся, ці пагроза гэта. Ён кажа: не, гэта папярэджанне», — распавёў Вінаградаў.

Ноч ён правёў у дзяжурнай частцы Маскоўскага РУУС. З пратаколам Вінаградаў быў азнаёмлены 3 кастрычніка. Па словах актывіста, у дакуменце сказана, што ён знаходзіўся каля будынка РУУС у нецвярозым стане.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда23

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Сацсеткі абмяркоўваюць выступ Джасціна Бібера на фестывалі, за які яму заплацілі 10 мільёнаў даляраў. Што там такога?1

Міністр замежных спраў Літвы выказаў салідарнасць з ЕГУ5

«Гары ў пекле, гніда!» Як Саладуха хадзіў скардзіцца ў КДБ на народную любоў7

«Яна непрымальная». Трампа расцвяліла нават Джорджа Мелоні20

Уласніка мануфактуры «Наш алей» знайшлі жывым1

«Разбярыцеся і пасадзіце. І міністра туды». Лукашэнка даў разнос сваім прызначэнцам за спляжаныя ўгнаенні7

У Расіі скончыў жыццё самагубствам палітзняволены мастак2

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам19

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда23

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць