Спорт1010

Воіны, Света. Чаму трэба напляваць на новае паражэнне зборнай

Зборная зноў гуляла палову матчу больш-менш дастойна (Люксембург істотна панізіў нашы патрабаванні), але прайграла. Зноў апусцілася на апошняе месца ў групе.

Кандрацьеў зноў здзівіў усіх складам, які ў другім тайме давялося тэрмінова правіць. Так, да хлопцаў, зразумела, прэтэнзій няма. Ясная справа, нефарт. Пра гэта ўжо сказана-перасказана. Нічога новага.

Украінцы прыехалі ў Беларусь і прывезлі з сабой той дух свабоды, якім у іх прасякнута ўсё.

Калі ідзеш па перакрытым Хрышчаціку, а там пад кожным ліхтаром спяваюць песні пад гітару ці нават з мінімальнымі калонкамі, першая думка: а дзе падзеўся АМАП? Але там гэта так жа нармальна, як наша знакамітая стэрыльная чысціня. Няма АМАПа. На футболе яго, дарэчы, таксама даўно ўжо няма.

Жывуць нашы суседзі, напэўна, горш, чыноўнікі нягоднікі, дарог няма, ды наогул вайна ідзе, але яны спяваюць, у іх майданы, зборная як свята, 40 тысяч на «Акіян Эльзы», «95-ы квартал».

І вось украінцы прыехалі ў Беларусь і захапілі часцінку гэтай хахляцкай удалі з сабой.

Не, нашы таксама былі малайцы. Заводзілі самі. Падтрымлівалі прыезджы сектар. Ладзілі шчымлівыя пераклічкі. Праспявалі Купалу. Ну, гэта трэба проста ісці і слухаць, калі вы раптам ўчора дарэмна скіроўвалі ўвагу на футбол. Вядома, памятайце, што дзецям не ўсе ўкраінскія крычалкі можна паказваць. 18+.

Як ні дзіўна, але «Барысаў-Арэна» ніяк ня можа сабраць аншлаг-аншлаг на гэтыя свае 13 тысяч. Зрэшты, гэта адзіны мінус.

Афігенная акустыка стадыёна рабіла сваю справу. Яна разносіла усе гэтыя песні і крычалкі на кіламетры.

Дык вось, нашы малайцы, няма ніякіх пытанняў.

Але за драйв трэба сказаць дзякуй ўкраінцам. Калега Маслоўскі назваў гэта «самы свабодны матч за ўсю гісторыю».

Хрэн яго ведае, з гісторыяй. Але такія перформансы, калі надрыў, калі ўсё ў адзіным парыве, усяляюць надзею. Дакладна не магу зразумець, у што. Але ўсяляюць. Мурашкі па скуры. Нейкі ўнутраны гонар. І нават хочацца паверыць, што такія апытанні нейкая злая выдумка. Хоць, вядома, трэба праверыць на славаках, да прыкладу. Можа, украінцы тут зусім і ні пры чым. Было б крута, дарэчы.

Мы яшчэ не забыліся, якая здораўская атмасфера была на чэмпіянаце свету па хакеі.

Немцы, латышы, Грабоўскі, Калюжны, Хэнлан, усе хварэюць, арэна рвецца ад эмоцый … Гэта стаіць перад вачыма.

Але цяпер мы ўспомнілі, што і на футболе можна паліць напалмам. Можна гнаць сваю каманду наперад. Можна крычаць і атрымліваць ад гэтага кайф. Можна трохі расслабіцца і не чакаць, калі гумавая дубінка ударыць цябе па галаве.

Было відаць і чуваць, што беларусы вельмі доўга цярпелі, вельмі доўга маўчалі. І гэта ў дзесяць тысяч разоў важней за ўсё таго, што здарылася на футбольным полі.

Гэта значыць, што ніякай унылец не здольны людзей адштурхнуць ад зборнай. Гэта значыць, што заўзятары ў нас умеюць хварэць і падтрымліваць.

Гэта значыць, што калі футболам у нас нехта ўсё ж зоймецца, то зборная зноў стане камандай №1 у краіне.

Аншлаг збярэцца на «Барысаў-Арэне» без аніякіх праблемаў, і яшчэ будуць пытацца лішні білецік. Гэта значыць, што ўсё гэта будзе, трэба толькі пачакаць трохі. Гэта значыць, што калі раптам ваша жонка ці сяброўка апынулася ў гэты вечар дзесьці недалёка ад тэлевізара, можна было з гонарам сказаць: «Воіны, Света». І, вядома, дакараць сябе, што такую «Барысаў-Арэну» прамяняў на канапу і піва. І што адным воінам у гэты вечар на стадыёне было менш. Можа, яго і не хапіла?

Каментары10

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы13

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі5

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў15

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы13

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць