Моды77

Пяць фактаў пра псіхалогію багатых людзей

Вельмі нешматлікія прадстаўнікі сярэдняга класа сапраўды разумеюць мысленне багатых людзей. Часта кажуць, што багацце — гэта проста ўдалы збег абставінаў, што багатыя гуляюць не па правілах, што яны злыя, эгаістычныя і г.д.

Але за гэтымі сцверджаннямі стаяць суцэльныя эмоцыі, лічыць Стыў Сібалд (Steve Siebold) — мультымільянер і аўтар кнігі «Як думаюць багатыя» («How Rich People Think»), для якой ён апытаў каля 1200 самых багатых людзей свету на працягу апошніх 30 гадоў.

Багатыя людзі сапраўды думаюць і дзейнічаюць інакш. Ніжэй — 5 невідавочных асаблівасцяў ладу мыслення багатага чалавека.

1. Багатыя людзі добра пераносяць дыскамфорт

Большасць людзей хоча жыць у камфорце. Фізічны, эмацыйны і псіхалагічны камфорт — гэта галоўная мэта існавання сярэдняга класа.

Багатыя людзі, наадварот, разумеюць, што зарабляць мільёны няпроста і што цяга да камфорту можа быць для іх разбуральнай. Яны вучацца працаваць і жыць у стане пастаяннай нявызначанасці.

Для будучыні мільянера цалкам нармальна знаходзіцца ў асяроддзі скепсісу, цынізму і іншых негатыўных уплываў. І ўсё ж тыя, у каго дастаткова сіл, каб вытрымаць такі прэсінг, атрымліваюць рэсурсы для нябеднага жыцця.

2. Багатыя думаюць пра будучыню

Большасць з нас вырасла, слухаючы гісторыі пра старыя-добрыя часы, калі свет быў дабрэйшы, музыка лепшай, спартсмены мацнейшымі, а бізнесмены — сумленнейшымі. Гэтая традыцыя перадаецца ў масавай культуры з пакалення ў пакаленне, хоць падыход гэты абсалютна няслушны. Зацыкленыя на мінулым людзі рэдка дамагаюцца поспехаў у бізнэсе і часта пакутуюць ад дэпрэсіі.

Багатыя людзі арыентаваныя на будучыню. Яны шмат чаму вучацца ў мінулага, але марамі звязаныя з заўтрашнім днём. Мільянеры становяцца такімі, таму што гатовыя паставіць усё на кон і рэалізоўваць свае мары, мэты і ідэі. Многае з таго, што яны плануюць, можа чакаць свайго часу гадамі і нават дзесяцігоддзямі, але менавіта гэтыя ідэі і фармуюць будучыню.

3. Багатыя упэўненыя ў сабе

Багатых пастаянна ўяўляюць адмоўнымі героямі. Адзін з самых распаўсюджаных ярлыкоў, звязаных з багатымі людзьмі — гэта тое, што яны нахабныя і ганарыстыя.

У рэчаіснасці ж паспяховыя людзі ўпэўненыя ў сабе таму што ўвесь час рызыкуюць і рэдка бываюць расчараваныя. Нават калі яны церпяць няўдачу, яны вучацца на памылках і вяртаюцца ўжо з гэтым вопытам за перамогай. Гэта не высакамернасць, а хутчэй саманадзейнасць ў найлепшым значэнні гэтага слова.

Багатыя людзі валодаюць не падуладнай страху свядомасцю, што дазваляе ім рухацца да таго, чаго яны хочуць, а не ўцякаць ад таго, што ім не трэба. Часам гэтае асаблівае мысленне дазваляе ім падвоіць і нават патроіць свой капітал. Нарэшце яны пачынаюць верыць у тое, што здольныя на што заўгодна, і гэта становіцца іх жыццёвай устаноўкай.

4. Багатыя ўспрымаюць грошы як свабоду

Адна з самых распаўсюджаных памылак наконт багатых заключаецца ў тым, што яны ганарацца сваім статусам. Нягледзячы на тое, што грошы сапраўды надаюць чалавеку нейкі статус у грамадстве, яны хутчэй ўспрымаюцца як інструмент асабістай свабоды.

Немагчыма быць па-сапраўднаму вольным, не маючы дастатковых грашовых сродкаў. Сярэдні клас падкантрольны рынку працы, дзяржаве, а таксама іншым інстытуцыям, якія дыктуюць, што рабіць, а што — не. Вельмі складана быць свабодным, калі прыходзіцца думаць пра выплаты па крэдытах.

Багатыя людзі могуць дазволіць сабе адстойваць любыя чалавечыя свабоды. Ім не трэба працаваць у шкодных для здароўя умовах, цярпець жудаснае начальства ды іншыя непрыемныя сітуацыі. Таксама з дапамогай грошай яны могуць уплываць на працэсы — ладзіць дабрачынныя аўкцыёны і прыёмы і збіраць сродкі на высакародныя мэты.

5. Багатыя пераборлівыя, калі гаворка заходзіць пра сяброў і партнёраў

Багацеі любяць мець зносіны з іншымі багацеямі, гэта факт. Многія паспяховыя людзі адзначаюць, што чужы светапогляд заразлівы. Таму частыя зносіны з багатымі і паспяховымі людзьмі здольныя рэзка павялічыць ўзровень вашага даходу. Мы становімся падобныя на тых, з кім маем зносіны. Пераможцы прыцягваюць пераможцаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць