Грамадства4141

Настаўніцам не рэкамендавалі хадзіць без калгот

У школы Брэста даслалі рэкамендацыі па дрэс-кодзе для настаўнікаў: ад вопраткі і абутку да макіяжу і прычоскі.

Настаўнікі з Брэста атрымалі ад адміністрацыі артыкул экс-дэпутата Уладзіміра Здановіча гадавой даўніны. У ім ён раіць настаўнікам не апранаць у школу абцасы вышэй за 6 сантыметраў з адкрытай пяткай, боты вышэй за калена, цыганскія ці джынсавыя спадніцы.

Таксама былы дэпутат, а сёння чыноўнік Мінадукацыі не раіць настаўнікам яркі макіяж, даўгія пазногці і валасы. На раздрукаваным артыкуле, дасланым у некаторыя школы Брэста, алоўкам напісана, каб парады распаўсюдзілі сярод настаўнікаў. 

У рэкамендацыях у прыватнасці гаворыцца:

Адзенне:

«Лічыцца непрыстойным весці ўрок у джынсах; спартыўнай вопратцы (за выключэннем настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя, рытмікі і да т.п.); вопратцы з махрамі, блішчынкамі, карункамі, вялікімі яркімі гузікамі, у вопратцы, што пакідае адкрытай вобласць жывата, міні-спадніцы, спадніцы з вялікім разрэзам, у блузцы, што прасвечваюцца, або блузцы з вельмі глыбокім дэкальтэ; понча і падобных яму бясформавых накідках; «цыганскіх» спадніцах і г.д. Адзенне для школы (гімназіі, ліцэя) не павінна быць занадта ў абцяжку і з выклікам яркіх колераў. Не дапускаюцца калготкі і панчохі ў буйную сетку, клетку або ў кветачку. Голыя ногі, няхай і вельмі прыгожыя, таксама не вітаюцца, нават у вельмі спякотнае надвор'е».

Абутак:

«Дзелавы стыль таксама не прымае красоўкі (зноў жа за выключэннем настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя), сланцы і любы абутак з незакрытай пяткай, адкрытыя басаножкі, боты вышэй калена. Абутак павінен быць строгіх класічных форм, на невысокім ўстойлівым абцасе (не вышэй за 6 см), ні ў якім разе не масіўны і не крохкі».

Прычоска, макіяж, манікюр, упрыгожанні:

«Прычоска або ўкладка павінны пакідаць адкрытым твар, бо, па-першае, глядзяцца акуратней, і, па-другое, адкрыты твар выклікае больш даверу. Занадта доўгія распушчаныя валасы, афрыканскія касічкі, дрэды — усё гэта таксама не для школьнага настаўніка.

Макіяж павінен быць някідкім і лёгкім.

У манікюры варта пазбягаць дзвюх крайнасцей: недагледжаных або занадта доўгіх і яркіх пазногцяў. Упрыгожанні не павінны блішчаць, быць грувасткімі, звінець, усе гэтыя фактары будуць адцягваць вучняў ад сутнасці матэрыялу. Традыцыйна лічыцца, што павінна быць не больш за тры ўпрыгажэнні.

У заключэнні чыноўнік адзначае: «Патрабаванне да выгляду педагагічных работнікаў не павінна ператварыцца ў імкненне апрануць усіх аднолькава, а ўжо тым больш у цкаванне асобных настаўнікаў або іх прыніжэнне з боку адміністрацыі. У гэтым тонкім і вельмі далікатным пытанні галоўнае — выканаць такт, улічваць усе нюансы таго ці іншага ўчынку і асаблівасці жыцця чалавека, у тым ліку яго матэрыяльныя магчымасці».

Міністэрства адукацыі называе разасланы ў Брэсце матэрыял Здановіча яго асабістым меркаваннем. «Матэрыял маглі разаслаць, каб настаўнікі проста азнаёміліся», — адказваюць у ведамстве. І дадаюць, што па законе строгіх правілаў, як апранацца настаўнікам, няма.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі5

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне11

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць