Эканоміка22

Беларусы накормяць Хабараўск

У Хабараўск прыбыла першая буйная партыя прадуктаў з Рэспублікі Беларусь.

Пра гэта паведаміла прэс-служба губернатара Хабараўскага края. Больш за 100 тон харчавання даставілі ў рэгіён грузавікамі, якія ехалі на Далёкі Усход 10 дзён, а ўжо сёння сыры, малако, каўбасы і курыца запоўнілі прылаўкі буйной сеткі супермаркетаў.

У краявым міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання падкрэслілі, што хабараўскі рытэйлер заключыў прамыя дамовы з беларускімі вытворцамі прадуктаў. Гэта дазволіла ўтрымаць цэны на прымальным узроўні.

Кіраўнік аддзялення пасольства Рэспублікі Беларусь у Хабараўску Уладзімір Максімаў адзначыў: «Мы арганізавалі прамыя пастаўкі пад кіраўніцтвам мясцовага Мінсельгасхарча ў камерцыйным партнёрстве з гандлёвай сеткай ТАА «Невада-Восток». Мы яе доўга выбіралі. Гэта сетка, якая мае вялікі вопыт пастаўкі прадукцыі любых вытворцаў. У іх адпрацавана і лагістыка, і вельмі жорсткі падыход да якасці».

Па словах Уладзіміра Максімава у іншыя сеткі тавары паступаюць ад перакупшчыкаў і цэнавую палітыку яны вызначаюць самі ў адрозненні ад устаноўленых дамоўленасцяў «без пасярэднікаў».

Даручэнне аб пашырэнні паставак прадуктаў з Беларусі даў губернатар Хабараўскага краю Вячаслаў Шпорт. У ліпені ён наведаў шэраг харчовых прадпрыемстваў Беларусі. Пастаўкі беларускай прадукцыі, на думку мясцовага кіраўніцтва, дапамогуць замяніць у Хабараўску і рэгіёне тавары, увоз якіх у Расію быў забаронены ў жніўні.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць