Культура88

Сёння стартуюць курсы «духоўнага спецназа»

Ужо сёння стартуюць курсы Паўла Севярынца «Курсы Ды-джэяў Адраджэння». 12 двухгадзінных заняткаў штотыдня, якія будуць праходзіць па аўторках.

Праграма разлічана для моладзі, якая хоча і можа дапамагчы Беларусі цераз працу ў яе культуры.

Павел кажа пра свае курсы цытатай з Бібліі: «Жніво вялікае ды працаўнікоў мала». У Беларусі на культурнай глебе працы хопіць усім. Мы ў сваю чаргу падрыхтуем сапраўдны «духоўны спецназ» для гэтага. Гэтыя курсы будуць беларускімі па форме і хрысціанскімі па змесце».

Удзельнікаў навучаць арганізоўваць і праводзіць культурніцкія мерапрыемствы, распавядуць пра асаблівасці і працу з інтэрнетам, радыё і тэлебачаннем.

Павел разлічвае на тое, што на першым занятку зала будзе поўная. Асноўным лектарам будзе сам Севярынец, на дапамогу яму будуць прыходзіць спецыялісты ў сферы інфармацыйнай бяспекі ды ТБ.

У выніку заняткаў удзельнікаў курсаў чакае «высадка ў глыбінцы», дзе прыйдзецца падрыхтаваць імпрэзу ўсяго за адзін дзень.

За ўсю гісторыю курсаў з 1999 г. (дзевяць выпускаў) было падрыхтавана каля 100 спецыялістаў «беларускага духоўнага спецназа», якія складаюць «Ордэн Ды-джэяў Адраджэння». Сярод іх — кіраўнікі Маладога Фронту Наста Палажанка і Зміцер Хведарук, лідары «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч і «Альтэрнатывы» Алег Корбан, пераможца міжнароднай алімпіяды па гісторыі Сяржук Васільеў, адзін з кіраўнікоў БХД Дзяніс Садоўскі, прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі, чэмпіён Беларусі ў пажарным спорце Мікалай Тамашэвіч, грамадскія актывісты Андрэй Кім, Алёна Валынец, Ірына Губская, Кірыла Шык, журналісты Кастусь Шыталь, Віталь Зыблюк, Аксана Рудовіч.

Курсы будуць праходзіць з 11 лістапада — кожны аўторак, 18.00.

Адрас — Мінск, Чарнышэўскага, 3. Тэлефон — 8-029-516-08-61 (Павел).

Курсы бясплатныя.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»14

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай10

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну7

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні35

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»14

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць