Грамадства

Пракуратура вынесла папярэджанне актывісту аргкамітэта па стварэнні БХД Аляксандру Храпко

Як паведаміў каардынатар БХД па БрэстуАляксандр Храпко, 13 лістапада ў пракуратуры, куды яго выклікалі позвай, яму ўручылі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння патрабаванняў закона «Аб палітычных партыях». 

У дакуменце гаворыцца, што пракуратурай прааналізаваная інфармацыя ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці аб удзеле Храпко ў дзейнасці не зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку палітычнай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Згодна з гэтай інфармацыяй, Храпко браў актыўны ўдзел у арганізаваных БХД кампаніях «За малы прыгранічны рух» і «Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму». У адпаведнасці з ч. 3 арт. 7 закона «Аб палітычных партыях», зазначаецца ў папярэджанні пракуратуры, дзейнасць незарэгістраваных партый, саюзаў на тэрыторыі Беларусі забараняецца і, такім чынам, удзел у дзейнасці незарэгістраванай партыі супярэчыць патрабаванням заканадаўства аб палітычных партыях. 

З папярэджання пракуратуры вынікае, што ў выпадку парушэння Храпко парадку ўдзелу ў дзейнасці палітычных партый ён можа быць прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці. 

«Спачатку ўлады ўсяляк перашкаджаюць рэгістрацыі непажаданых для іх грамадскіх аб`яднанняў і палітычных партый, затым пераследуюць актывістаў гэтых незарэгістраваных структур, — пракаментаваў сітуацыю праваабаронца Раман Кісляк. — А яшчэ, на маю думку, гэта выкарыстоўваецца, як у выпадку з Храпко, для «зачысткі» апазіцыі перад прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць