Мова3131

Мова наша. Як будзе Thanksgiving day па-беларуску?

Штогод у інтэрнэт-прасторы хтосьці пытаецца, як называць Thanksgiving day?

Практыка выкарыстання амерыканскіх беларусаў адназначна кажа «Дзень падзякі». Але слушна, відаць, не пагаджаюцца людзі, якім у слове «падзяка» бракуе працэсу.

Як па-беларуску выразіць працэс? А каб яшчэ з рытуалам і ўрачыста…

Што да рытуалу, то пабожныя каталікі, што ходзяць на імшу, адразу прыпомняць сабе «Падзяку складаем Пану Богу нашаму». Дык можа «Дзень складання падзякі»?

Хтосьці скажа, што надта цяжка гучыць.

Калі нехта чытаў даўнейшыя рэлігійныя тэксты, то ведае, што кожны рытуальны чын можна «учыніць» Старадаўнія кнігі беларускіх мусульман (XVI—XVIII ст.) маюць такія цікавыя выразы: «У старца на едным воку бяльмо. Просьбы чынілі — здароў стаў». І яшчэ: «А тыя, каторыя Пану Богу паслугі не чынілі, (…) ні пры чым застануць і ўнявеч абернуцца». Таму, падзяку, відаць можна таксама і ўчыніць.

Як тады? Дзень чынення падзякі? А нашто наогул усе гэтыя «чыненні» і «складанні», калі ў дзеяслове «дзякаваць» ужо выражаецца працэс? Дык жа ж проста — «Дзень дзякавання». Да гэтага прыйшлі ўдзельнікі дыскусіі на [email protected]. Але вельмі цікава заўважыў філолаг Юры Пацюпа, што «Апрача працэсавых фармантаў у нас яшчэ ёсьць «рытуальныя»: -і (-ы); -к-і; -ін-ы; -унк-і (апошні, -унк-і» для дзеясловаў трэцяга прадукцыйнага клясу). Прыкладам, «адведкі», «адведзіны», «рабункі» і г. д.» Можа і праўда пагадзіцца з «Дзячыны» ці «Аддзячыны»? Згадзіцеся, беларуская мова майстрыня эканомнага выражання сэнсу. Але гэта наватвор і не кожнаму прыпадзецца да густу.

Такім чынам, Дзень дзякавання падаецца найлепшым варыянтам, а Аддзячыны могуць аказацца цікавым наватворам.

Мова беларуская такая багатая і гнуткая. Ад нас, ад носьбітаў, залежыць, якое слова мы выберам.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў25

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак3

Раcія працягвае ціснуць на Арменію і словамі, і справамі9

У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ2

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

Франклін Грэм сустрэўся з дыпламатамі ў Вільні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў25

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць