У Беларусі забаранілі прадаваць адэкалон «Саша», які быў вельмі папулярны яшчэ ў савецкія часы. Парфумерны сродак уключылі ў Рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарту.

Гэты адэкалон вырабляецца ў расійскім горадзе Мінеральныя Воды Стаўрапольскага краю. Прычынай забароны стала неадпаведнасць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза.
Беларускія спецыялісты знайшлі ў складзе сродку альдэгід пі-трэт-бутыл-альфа-метылгідрацынамік (нумар CAS 80-54-6). Гэтае рэчыва забаронена выкарыстоўваць пры вытворчасці парфумерна-касметычнай прадукцыі.
Адэкалон «Саша» быў папулярны з 1970‑х гадоў. Спачатку яго выпускала маскоўская парфумерная фабрыка «Новая зара», а цяпер сродак вырабляюць на розных прадпрыемствах. Яго водар належыць да драўняна-фужэрнай групы, аднак у розных вытворцаў ён можа адрознівацца.
Каментары