Грамадства33

Лукашэнка загадаў за 10 дзён урэгуляваць сітуацыю з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў Расію

Такое даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння на нарадзе аб прынятых мерах па зняцці забарон на ўвоз беларускай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю і транзіт тавараў санкцыйнага спіса, паведаміў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы.

Аляксандр Лукашэнка строга паставіў пытанне кантролю якасці прадукцыі ўнутры Беларусі, парадку на прадпрыемствах, выканання тэхналогіі перапрацоўкі і ўсіх рэгламентаў, пачынаючы ад граніцы, транзіту, недапушчэння рээкспарту і да наладжвання паставак беларускай прадукцыі.

Лукашэнка даручыў актыўней шукаць новыя рынкі збыту. Паводле слоў Міхаіла Русага, Беларусь працуе з 50 краінамі, аднак аб'ём гандлю з імі невялікі. «Так, расійскі рынак прывабны, але ён не безразмерны», — сказаў віцэ-прэм'ер. Ён таксама звярнуў увагу на добры тэмп росту вытворчасці прадукцыі ў гэтым годзе.

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што 1 і 2 снежня ў Беларусі працавалі расійскія службы, па кожным прадпрыемстве ім прадстаўлена поўная інфармацыя. Міхаіл Русы паведаміў, што 4 снежня адбудзецца сустрэча з віцэ-прэм'ерам Расіі Аркадзем Дварковічам і кіраўніком Рассельгаснагляда Сяргеем Данквертам, дзе будуць абмеркаваны пытанні паставак беларускіх прадуктаў харчавання. Беларускі бок уносіць прапановы аб тым, каб абедзве краіны працавалі па адзінай метадалагічнай базе.

«Мы павінны ведаць, дзе ўзяты ўзор, па якіх метадалогіях, калі ёсць нейкія нараканні, неадкладна павінна быць праведзена расследаванне па ўсіх нашых прадпрыемствах, што зроблена», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Расійскі бок прапануе аператыўна выбудаваць у рамках адзінай эканамічнай прасторы сістэму ўліку ўсіх выяўленых парушэнняў і мер рэагавання.

Міхаіл Русы выказаў упэўненасць, што беларускія прадпрыемствы забяспечваюць тэхналагічны ўзровень бяспекі, які патрабуецца ў рамках Мытнага саюза. Ён расказаў, што

санітарнымі службамі была праведзена праверка 6,6 тыс. проб і толькі 6 з іх не адпавядалі якасці. Гэта 8 т прадукцыі, якая была канфіскавана.

Паводле яго слоў, цяпер ідзе аб'ёмная праверка гандлёвых аб'ектаў. Акрамя таго, 800 беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці пастаўляюць прадукцыю на расійскі рынак па сертыфікатах Расійскай Федэрацыі. Міхаіл Русы адзначыў, што такі механізм будзе прымяняцца да канца 2015 года. «Інакш кажучы, прадпрыемствы і тут перастрахоўваюцца», — сказаў ён.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што з боку Беларусі «незразумелага рээкспарту няма». Паводле яго слоў, сумесна з Расійскай Федэрацыяй дзейнічае анлайн-сістэма «АРГОС», у якой відаць усе перамяшчэнні жывёлагадоўчай прадукцыі праз граніцы.

Ён таксама дадаў, што беларускі бок не да канца асвоіў квоту па пастаўках прадуктаў харчавання ў Расію. У якасці прыкладу ён адзначыў, што з 47 тыс.т свініны па квоце Беларусь паставіла толькі 40 тыс.т.

«Лічу, што мы знойдзем рашэнне, адпрацуем сістэматыку, будзе наладжаны маніторынг, калі спатрэбіцца — штотыднёвы», — падкрэсліў Міхаіл Русы.

Каментары3

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей3

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць