Стаўка рэфінансавання вырасце з 10,5 да 17%, у адчайнай спробе спыніць інфляцыю.

Банк Расіі ўначы 16 снежня прыняў рашэнне павысіць ключавую стаўку з 10,5% да 17% гадавых. Ключавая стаўка ў Расіі вызначае, пад якую стаўку банкі атрымліваюць крэдыты.
Гэта ўжо шостае павышэнне ключавой стаўкі ад пачатку года, але раней яна вырастала дробнымі крокамі.
Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Банка Расіі, «рашэнне абумоўлена неабходнасцю абмежаваць істотна ўзрослыя ў апошні час дэвальвацыйныя і інфляцыйныя рызыкі».
Каціроўкі адрэагавалі на рашэнне імгненна: за першую гадзіну курс даляра ўпаў з 66 да 60 рублёў, і расійскі рубель працягвае ўмацоўвацца.
Перад тым на працягу 15 снежня расійскі рубель упаў на 12% за дзень.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Каментары