Улада

Суд канфіскаваў маёмасьць Аўтуховіча

У Ваўкавыску напярэдадні Новага году адбыўся суд, які вызначыў, што з супольнай маёмасьці сям’і Аўтуховічаў належыць прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу, а што — ягонай жонцы Алене, і пастанавіў канфіскаваць мужаву частку.

Гэта спатрэбілася дзеля таго, каб спагнаць штраф, які ўваходзіць у склад пакараньня ваўкавыскага прадпрымальніка.

7 ліпеня 2006 г. Мікалая Аўтуховіча зьняволілі на тры з паловай гады, абвінаваціўшы ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

Цяпер, паводле новага судовага рашэньня, будуць канфіскаваныя 13 таксовак, кватэра і два склады. Сужэнству, аднак, пакінулі дом, які належыць ім разам. У зьняволенага засталася таксама аўтабаза, палова ягоных таксовак і адзін асобны будынак.

Агулам спагнаць належыць больш за 350 мільёнаў рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік3

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

Названы новы рэйтынг найлепшых рэстаранаў Беларусі. Вось хто ўвайшоў у топ-1012

Менш $1300 за «квадрат». У Мінску прадаюць дзве дзіўныя кватэры

Маджтаба Хаменеі па-ранейшаму ў цяжкім стане і без прытомнасці — The Times14

Трамп можа адкласці ўдары па цывільнай і энергетычнай інфраструктуры Ірана ў апошнюю хвіліну8

Шчыпач з Мёраў цягаў у суседзяў мабільнікі, але падняў стаўкі і паехаў ваяваць за Расію. І даваяваўся16

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе15

У Беларусі падлічылі шкоду ад «генацыду беларускага народа»30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік3

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць