Здароўе33

Аблысенне – прыкмета раку?

Як вядома, страта мужчынамі валасоў залежыць ад узроўню тэстастэрону. І тыпова мужчынскі рак – рак прастаты – гэтаксама суправаджаецца зменамі ўзроўню гэтага гармону. Улічваючы высокую распаўсюджанасць раку прастаты і пажаданасць яго ранняга выяўлення, навукоўцы паспрабавалі выявіць сувязь паміж аблысеннем і анказахворваннем прастаты.

Як вядома, існуюць фактары рызыкі, паводле якіх кожны мужчына можа прыкладна ўявіць, наколькі імаверна асабіста для яго сутыкнуцца з ракам прастаты. Так, калі вам за 50, рызыка захварэць падвышаецца. Нядобра, калі ў вашай радзіны мелася такая праблема – магчыма, вы маеце генетычную схільнасць да гэтай хваробы. (Увага! Калі ў сына выявілі рак, абавязкова трэба праверыцца і бацьку, і наадварот.) Калі вы нашчадак афрыканцаў – рызыка захварэць вышэйшая, а вось азіяты сутыкаюцца з ракам прастаты радзей. Некаторы ўплыў аказваюць экалагічныя ўмовы, асаблівасць харчавання (спажыванне вялікай колькасці тлушчаў, недахоп цынку ці перабор магнію ды малібдэну).

Што да аблысення, то, зразумела, яно не ёсць прычынай раку. Але асаблівасці страты валасоў могуць паслужыць маркёрам стану арганізма, пры якім імавернасць развіцця пухліны досыць высокая.

Мужчын сталага веку (блізу 70 год) папрасілі пазначыць на схеме, якія зоны страты валасоў меліся ў іх у 45-гадовым узросце. Усіх рэспандэнтаў праверылі на наяўнасць раку прастаты цяпер ці ў мінулым і працягвалі назіраць надалей.

Выявілася, што мужчыны з краявым аблысеннем у спалучэнні з агаленнем макаўкі (па тыпу «вянка») апынуліся амаль на 40% больш схільныя да раку прастаты. Ніякі іншы малюнак аблысення не паказаў яўных адрозненняў ад сярэдняга паказчыка.

На сённяшні дзень гэта – толькі невялічкая зачэпка. Неабходна правесці дадатковыя даследаванні, каб надзейна звязаць тып аблысення са схільнасцю да пэўнай хваробы. Але, калі ўсё ж вы па некалькіх фактарах трапляеце ў групу рызыкі, будзьце ўважлівыя да свайго здароўя.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі7

На Палессі танна прадаюць сядзібу ХІХ стагоддзя з чырвонай цэглы. Можна перарабіць у жылы дом

У Хабараўскім краі адбыўся замах на генерала, які камандаваў разнёю ў Бучы11

З асобным уваходам і зонай барбекю. У «Мінск-Свеце» ёсць такая кватэра

Эпоха адраджэння і апсайклінг — у Варшаве прайшоў модны паказ новых калекцый беларускіх дызайнераў4

Жыхарка Гомеля даведалася пра мільёны мужа толькі пасля разводу і пайшла ў суд17

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне13

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме4

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць