Надвор'е

На Каляды пахаладнее, а ў канцы тыдня пацяплее

Photo Katarzyna Lamtiewa

У бліжэйшыя дні ў Беларусі пахаладнее, у канцы тыдня пацяплее.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 6 студзеня, умовы надвор'я будуць вызначацца ў асноўным вобласцю павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у халоднай паветранай масе. Уначы месцамі пройдзе кароткачасовы снег, днём істотных ападкаў не прагназуецца. У асобных раёнах чакаецца шэрань, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 6—13 градусаў, уначы па паўночным усходзе чакаецца ад 14 да 18 градусаў ніжэй за нуль, месцамі — да 20 градусаў марозу.

«На Каляды, 7 студзеня, маразы ўзмоцняцца, — сказаў Дзмітрый Рабаў. — Чакаецца, што гэтыя суткі стануць самымі халоднымі на гэтым тыдні».

Абыдзецца без ападкаў. На дарогах месцамі прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 10—17 градусаў, месцамі чакаецца ад 18 да 23 градусаў марозу. Днём прагназуецца 6—13 градусаў ніжэй за нуль, месцамі — да мінус 15 градусаў.

У чацвер, 8 студзеня, марознае надвор'е захаваецца. З Заходняй Еўропы да тэрыторыі Беларусі падыдзе атмасферны фронт. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 6—13 градусаў, днём чакаецца ад 1 да 8 градусаў марозу, ва ўсходніх раёнах уначы пры праясненнях прагназуецца мінус 14—17 градусаў, днём будзе мінус 9—10 градусаў.

«Пачынаючы з пятніцы, 9 студзеня, у Беларусь пачне вяртацца цёплае надвор'е», — паведаміў Дзмітрый Рабаў.

Пераважны ўплыў на надвор'е ў Беларусі пачне аказваць Атлантычны акіян - з яго акваторыі на тэрыторыю краіны пачне паступаць цёплае і сырое атлантычнае паветра. У сувязі з гэтым на большай частцы рэспублікі пройдзе снег і мокры снег. Месцамі прагназуецца галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1-8 градусаў, па ўсходзе прагназуецца 9-12 градусаў ніжэй за нуль. У дзённы час чакаецца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

«У апошнія дні тыдня ўплыў Атлантыкі ўзмоцніцца, на тэрыторыі краіны чакаецца ветранае, сырое і цёплае надвор'е», — дадаў Дзмітрый Рабаў.

У суботу часам пройдуць ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, па паўднёвым захадзе — з дажджом. Месцамі чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца, днём па захадзе - узмацненне ветру з парывамі да 15—18 м/c. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, днём чакаецца ад мінус 2 да плюс 4 градусаў цяпла.

У нядзелю, 11 студзеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі захаваецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца. У многіх раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15—20 м/c. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць