Эканоміка33

Багданкевіч: Неабходнасці ў прывязцы курсу беларускага рубля да расійскага няма

Неабходнасці ў прывязцы кошту беларускага рубля да расійскага рубля ў фінансавых улад Беларусі няма. Такую думку выказаў былы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч, аналізуючы зацверджаны галоўным банкам краіны комплекс мер «па далейшай стабілізацыі сітуацыі ў фінансавай сферы і аднаўленні ўстойлівасці функцыянавання валютнага рынку».

Сярод іншых мер, 9 студзеня Нацбанк аднаўляе выкарыстанне механізму прывязкі курсу беларускага рубля да кошыка замежных валют. Пры гэтым у структуры кошыка доля расійскага рубля павялічваецца да 40%, а долі еўра і долара ЗША зніжаюцца да 30% кожная.

«Разлікі з Расіяй у нас усё роўна ідуць у доларавай ацэнцы. Кантракты заключаюцца на пастаўку нафты, газу і іншых тавараў у доларах ЗША. Таму ніякай неабходнасці прывязвацца да расійскага рубля няма», — мяркуе Багданкевіч. 

Ён таксама нагадаў, што нядаўна самі беларускія ўлады настаялі на тым, каб фіксаваць цэны пры экспарце харчавання ў Расію ў доларах.

«Варта таксама ўлічваць, што курс расійскага рубля адштурхоўваецца ад кошту долара ЗША. Зыходзячы з усяго гэтага не зусім зразумелае рашэнне беларускага Нацбанка ў частцы «прывязкі» да расійскага рубля», — зазначыў эксперт. 

У цэлым, на думку Багданкевіча, папярэдні вопыт прывязкі да кошыка валют не даў нічога станоўчага. «Гэта, вядома, не так прынцыпова, але мне здаецца, што было б намнога прасцей, калі б курс беларускага рубля быў «прывязаны» да долара ЗША», — сказаў Багданкевіч.

Экс-кіраўнік Нацбанка таксама мяркуе, што стаўка рэфінансавання, якую 9 студзеня Нацбанк павышае на 5 працэнтных пунктаў да 25% гадавых, па-ранейшаму не адпавядае эканамічным рэаліям і адыгрывае «віртуальную ролю». «Стаўка названая, але на яе ніхто ўвагі ўжо не звяртае», — зазначыў эксперт. 

«Разумна было павышаць да ўзроўню максімальных ставак па дэпазітах. Стаўка рэфінансавання — гэта стаўка, па якой даюцца рэсурсы Нацыянальным банкам камерцыйным банкам. І калі сёння рэсурсы даюцца пад 50%, а заўтра будуць пад 40%, то чаму стаўка павінна быць 25%? Некаторае збліжэнне ставак ідзе. Але чаму б не абрэзаць гэта ўсё аднамомантна і больш не дапускаць гэтых жартаў?» — задаўся пытаннем экс-кіраўнік Нацбанка. 

У цэлым, на яго думку, прынятыя Нацбанкам меры зроблены ў правільным кірунку, аднак неабходна ўзгодненая з урадам рэальная праграма дзеянняў, структурных рэформ у эканоміцы, якая магла б быць падтрыманая ў тым ліку Міжнародным валютным фондам і Еўразійскім банкам развіцця. У гэтым выпадку Беларусь магла б атрымаць такія неабходныя знешнія запазычванні. «Такой эканамічнай праграмы пакуль, на жаль, няма», — падкрэсліў Багданкевіч.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць