Усяго патроху

Падлетак выратаваў прэзыдэнта, выхапіўшы ў зламысьніка нож

Замах на 70-гадовага прэзыдэнта Мальдываў быў зьдзейснены падчас публічнага выступу палітыка.

Жыцьцё прэзыдэнта Мальдываў, на якога быў зьдзейсьнены замах, выратаваў хлопчык, які адабраў у зламысьніка нож.

Як перадае агенцтва Асашыэйтэд прэс, замах на 70-гадовага прэзыдэнта Маюма Абдул Гаюма быў зьдзейснены падчас публічнага выступу палітыка. Невядомы, які выскачыў з натоўпу з нажом у руцэ, паспрабаваў параніць Гаюма ў жывот.

"Але 15-гадовы хлопчык стаў на ягоным шляху і выхапіў нож. Адзін сьмелы хлопец выратаваў жыцьцё прэзыдэнту", - цытуе агенцтва словы прадстаўніка ўраду Махамада Шарыфа.

Шарыф пацьвердзіў, што Гаюм не пацярпеў падчас інцыдэнту, а юнак быў дастаўлены ў шпіталь з парэзамі на руках.

Пасьля спробы замаху прэзыдэнт выступіў з радыё зваротам да народу, у якім падзякаваў падлетку, а грамадзян заклікаў да спакою.

"Мы не павінны прыбягаць да жорсткасьці і гвалту, нават калі ў нас існуюць разыходжаньні ў поглядах розных палітычных партый", - сказаў Гаюм.

Палітыка, які кіруе Мальдывамі з 1978 г., крытыкуюць за тое, што ён надта даўно знаходзіцца ва ўладзе. Пад ціскам Гаюм легалізаваў апазыцыйныя партыі і пагадзіўся правесьці сёлета выбары.

Бі-Бі-Сі

***

Мальдывы – дзяржава на выспах у паўночна-заходняй частцы Індыйскага акіяну. Плошча – 298 кв. кіляімэтраў, насельніцтва – 290 тыс. чалавек.

Насельніцтва – мальдыўцы (саманазва -- дывехі), мусульмане-суніты. Аснова эканомікі рыбалоўства і перапрацоўка рыбы, замежны турызм.

Сталіца Мале (63 тыс.) знаходзіцца на аднайменным востраве, які мае 2 ккм у даўжыню, і кілямэтар у шырыню, і цалкам пакрыты будынкамі і дарогамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў11

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Дом рамесніка ў Паставах прадалі на аўкцыёне значна даражэй за першапачатковую цану

Як выглядае працяг знакамітага савецкага мульціка з удзелам Пуціна8

У Гродне выставілі на продаж шалёна дарагія кватэры — разабралі за гадзіну12

У Гомелі пры выбуху газу абрынуліся перакрыцці ў трох кватэрах

Лосік расказаў, як сядзеў у СІЗА КДБ з дэлегатам УНС — палкоўнікам міліцыі, які п'яным ледзь не забіў жонку3

Галоўную ялінку Добруша спілавалі ў двары мясцовай жыхаркі ФОТЫ4

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі84

Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў Дзмітрыя Лукашэнку28

КДБ гадамі выкарыстоўваў шпіёнскую праграму для сачэння за журналістамі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў11

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць