Грамадства33

Для Android з’явіўся беларускамоўны каталіцкі малітоўнік

Моладзь мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі распрацавала збор малітваў для смартфонаў.

Android-праграма створаная пад кіраўніцтвам вікарыя парафіі а. Андрэя Сідаровіча. Яе распрацавалі Арцём Баёк, Цігран Саркісян, над iOS-версіяй працуе Яўген Карачынскі, паведамляе catholic.by. Запуск праграмы спалучылі з запускам сайта мінскай парафіі, з якім працаваў Арцём.

«Управіліся за шэсць месяцаў. Вядома, можна было і хутчэй, але не заўсёды спорылася з часам, ды й іншыя перашкоды паўставалі», — працягвае Цігран.

Праграма дазваляе карыстацца афіцыйнымі малітвамі Касцёла і мець доступ да штодзённых літургічных чытанняў праз смартфон і планшэт.

Сярод малітваў — літаніі, малітвы ў розных патрэбах, чытанні дня, малітвы на працягу дня, малітвы да Маці Божай, малітвы да святых, малітвы на кожны дзень, набажэнствы літургічнага года і малітвы на лацінскай мове.

Арцём Баёк, Цігран Саркісян і Яўген Карачынскі. Фота: Ілья Лапато, catholic.by

«Спачатку, праўда, не планавалі змяшчаць у малітоўніку чытанні дня. Але як паказвае статыстыка сёння, менавіта чытанні і сталі «разынкай» малітоўніка», — дадае Арцём.

За першы тыдзень па выпуску праграмы раздзел з малітвамі праглядзелі 5 тысяч раз. Да хлопцаў сталі звяртацца ўладальнікі iPhone.

«Праца над iOS ужо ідзе. Цяпер галоўнае — яе скончыць, і тады будзем глядзець, — распавядае Яўген. — Калі ўсё атрымаецца, дадатак будзе гатовы ўжо праз тыдзень. А там працэс зацвярджэння на App Store можа заняць да двух тыдняў».

Цяпер хлопцы абмяркоўваюць прапанову да святара з Украіны аб стварэнні ўкраінскай версіі малітоўніка. Калі пагодзяцца, то толькі бясплатна. «Зарабляць на верніках — непрыгожа. Не па-хрысціянску гэта», — кажуць яны.

Спампаваць малітоўнік для Android >>>

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак29

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН9

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме1

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак29

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць