Эканоміка

Мінэканомікі прагназуе «вельмі складаную» сітуацыю на асноўным рынку збыту беларускай прадукцыі

Сітуацыя на расійскім рынку збыту ў 2015 годзе чакаецца вельмі складанай, заявіў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі 20 лютага на пашыраным пасяджэнні пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

У межах кансультацый беларускага боку з Мінэканамразвіцця РФ была названая ацэнка, згодна з якой Расія можа скараціць аб'ём імпарту ў 2015 годзе на 30%, паведаміў міністр. «Для нас гэта азначае, што без дыверсіфікацыі разлічваць на эканамічны рост у 2015 годзе не даводзіцца. Усе схемы экспартнай падтрымкі неабходна сканцэнтраваць на новых рынках», — падкрэсліў Зіноўскі. 

Для дыверсіфікацыі экспарту, адзначыў ён, неабходна ў поўнай меры выкарыстаць перавагі ад удзелу Беларусі ў рэгіянальнай і глабальнай інтэграцыі. «У гэтай сувязі неабходная сістэмная праца па паляпшэнні ўмоў доступу беларускіх тавараў і паслуг не толькі на агульным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза, але і на рынках усіх наяўных у свеце рэгіянальных груповак і найбуйнейшых краін-імпарцёраў», — сказаў міністр. 

Паводле яго слоў, такая праца вельмі неабходная, бо інакш «немагчыма весці размову аб зніжэнні рызыкоўнай залежнасці ад Расійскай Федэрацыі». 

Як паведамлялася раней, сукупны экспарт беларускіх тавараў у Расію ў 2014 годзе склаў 15,34 млрд. долараў і знізіўся ў параўнанні з 2013-м амаль на 1,5 млрд. долараў. 

Асноўнае зніжэнне прыпала на 16 беларускіх тавараў, экспарт якіх летась скараціўся на 1,4 млрд. долараў. Так, экспарт грузавых аўтамабіляў у вартасным выражэнні скараціўся на 197,5 млн. долараў (на 23,2%), трактароў і седлавых цягачоў — на 191,1 млн. (28,8%), малака і вяршкоў — на 163,7 млн. (21%), шын — на 123 млн. долараў (35,6%). 

Акрамя таго, істотна знізіліся ў 2014 годзе пастаўкі ў Расію металапрадукцыі, транспартных сродкаў, сельгастэхнікі, а таксама шэрагу харчовых тавараў — каўбас і аналагічных мясапрадуктаў, свініны і замарожанай ялавічыны. 

На думку эканамістаў, зніжэнне беларускага экспарту ў Расію абумовілі ў 2014 годзе некалькі фактараў. «Беларускі экспарт знізіўся з прычыны стагнацыі расійскай эканомікі. Акрамя гэтага, на зніжэнне экспарту ў вартасным выражэнні паўплывала ўмацаванне беларускага рубля да расійскага, якое назіралася да снежня 2014 года», — мяркуе эканаміст Антон Балточка.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць