Меркаванні1313

З пошты Рэдакцыі: «Ужо ім народ забагаты»

5 сакавіка гэтага года на сайце газеты «Рэспубліка» быў апублікаваны артыкул Уладзіміра Валчкова «Бясплатная нерухомасць», які распавядае нам пра тое, як мы шмат маем маёмасці і як нічога з гэтага не аддаём нашай дзяржаве.

Але ж і маніпуляцыя!

Цытата: «Калі разабрацца, не такі ўжо ў нас народ і бедны. У прыватнай уласнасці знаходзіцца каля 200 млн квадратных метраў жылля». Што гэта значыць? На кожнага беларуса прыходіцца каля 20 м2 жылля… Толькі аўтар забываецца сказаць, што палова з іх — гнілыя дзядоўскія хаты ў вёсках пад знос.

Для параўнання: забяспечанасць жыллём у Еўрасаюзе 30—40 метраў на асобу, ЗША — 50—70 метраў на чалавека.

Наступнае: « У сацыяльна арыентаваных краінах ёсць і іншы механізм: падатак на спадчыну. Стаўкі часам драконаўскія».

Разбяром Нямеччыну як прыклад і высвятляем, што маёмасць коштам да 500 000 еўра не абкладаецца падаткам наогул для мужа (жонкі) і да 400 000 еўра — для дзяцей! Каб мы так жылі!

Спадар… выбачайце, таварыш, відаць, не ведае, што ў Беларусі жыллё выконвае функцыю фондавага рынку і страхоўкі ад падману з боку дзяржавы. Адсоткі па рэнце ніжэйшыя за звыклыя адсоткі па дэпазітах, але народ ведае, што зачыніць банк ці замарозіць грошы на рахунку можна адным роспісам на дэкрэце, таму і аддае перавагу захаванню грошай у такім нязручным інструменце ашчаджэння, як нерухомасць.

Аўтар заклікае перакласці на фізічных асобаў падатковую нагрузку прадпрыемстваў.

Цікава, што ж такога плаціць «рэальны» сектар? 12% з чыстага прыбытку — так. ПДВ? Яго фактычна плаціць той, хто купляе тавар, г.з. мы. Акцызы? Яны таксама ў кошце прадукцыі, якую аплачваем МЫ са сваёй кішэні. ФСАН? — платнікам з'яўляецца прадпрыемства, але вылічваюць 34% з НАШАГА заробку…

Паколькі аўтар звяртаецца да практыкі «цывілізаванага свету» з іх вялізнымі падаткамі, маленькая рэмарка: у большасці развітых краін з жабракоў не дзяруць аніякіх падаткаў… зусім ніякіх. Напрыклад, у Нямеччыне падаткамі не абкладаецца даход да 8000 еўра на год. Дык калі вы так хочаце браць прыклад з немцаў, то 96% беларусаў павінны ні капейкі падаткаў не плаціць!

Каментары13

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей4

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне70

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць