Меркаванні88

Надзея Саўчанка і Аляксандр Лукашэнка

Актыўны ўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў перамоўным працэсе ў фармаце «нармандскага чацвёркі» надзяліў прэзідэнта Беларусі цалкам новымі якасцямі. Доўгі час яго лічылі «апошнім дыктатарам Еўропы», ён быў свайго роду палітычным міфам, а не актыўным удзельнікам міжнародных адносін. Цяпер жа Бацька гатовы адысці ад уласцівага яму ладу (тым больш, што на пасаду апошняга дыктатара знайшоўся больш заслужаны прэтэндэнт - Пуцін), і пачаў ён з таго, што стаў медыятарам ва ўкраінска-расійскім канфлікце.

Прэзідэнт Беларусі прадэманстраваў сваю пазіцыю ва ўрэгуляванні ваенна-палітычнага крызісу паміж Расіяй і Украінай, падаўшы Палац Незалежнасці ў Мінску ў якасці перамоўнай пляцоўкі і пазначыў, што гатовы зрабіць гэта зноў. Такім чынам, ён задэклараваў жаданне зрабіць свой уклад у аднаўленне міру.

Складана сказаць, наколькі моцна сваімі дзеяннямі Аляксандр Лукашэнка, адзін з бліжэйшых партнёраў Пуціна, здзівіў грамадскасць, выказаўшы падтрымку Украіне і ўкраінскаму народу. Раней беларускі лідар прапагандаваў ідэю пра тое, што «Беларусь і Расія - адзінае цэлае», аднак у кантэксце апошніх падзей так блізка да межаў яго дзяржавы прэзідэнт Беларусі выразна даў зразумець, што «адносіны Мінска і Масквы - гэта саюз, а не інкарпарацыя Беларусі ў Расею».

Наступным крокам беларускага лідара для замацавання сваіх новых пазіцый на міжнароднай палітычнай арэне, магла б стаць дзейсная дапамога ў справе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

У ходзе Мінскіх перамоваў прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам ўздымалася пытанне аб лёсе ўкраінкі, якая з лета 2014 знаходзіцца ў расійскім СІЗА - гаворка ішла аб фармаце амністыі або памілавання. Месяц, які прайшоў пасля беспрэцэдэнтных 18-гадзінных перамоваў паказаў, што Уладзімір Пуцін не спяшаецца выконваць узятыя на сябе абавязацельствы, тым самым у чарговы раз дэманструючы поўную абыякавасць да спробаў ўрэгуляваць сітуацыю на Усходзе Украіны. Такой жа пазіцыі расійскі правадыр прытрымліваецца і ў адносінах да незаконнага перамяшчэння ў Расію грамадзянкі Украіны, народнага дэпутата Украіны і дэпутата ПАРЕ ад Украіны Надзеі Саўчанкі.

Аляксандру Лукашэнку вядома пра галадоўку Надзеі і пра тое, што нават незваротнае пагаршэнне яе здароўя не змагло паўплываць на пазітыўнае рашэнне яе справы ў Расіі. Выразная пазіцыя Лукашэнкі ў гэтым пытанні, а менавіта заклік да вызвалення ці хаця б змены месца і ўмоў утрымання Надзеі, магла б вырашыць сітуацыю, якая склалася і тым самым выратаваць жыццё Надзеі. Садзейнічанне ў вырашэнні сітуацыі з Саўчанка, безумоўна, дадало б Лукашэнку козыраў ў яго няпростай знешнепалітычнай гульні, так што застаецца спадзявацца, што прэзідэнт Беларусі ўсё яшчэ імкнецца выйграць у ёй. Ці хаця б не прайграць.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»16

Мінабароны РФ заявіла пра падрыхтоўку масаваных удараў па ўкраінскай энергетыцы3

З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала5

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць