Мова55

Мова наша. Вялікдзень і Пасха (Паска) 

Мова — гэта сістэма. Сістэма стройная, але строй гэтае сістэмы — не строй камп’ютарны. Гэты строй хутчэй біялагічны. Памятаеце? Максім Лужанін казаў: «Гоман векавога бору»…

Элементы гэтай сістэмы як органы ў арганізме: яны могуць другі раз мець адзнакі нейкіх даўнейшых змен, быць рудыментамі даўнейшых функцый, якіх мы не поймем, не ўведаўшы ўпярод гісторыі развіцця арганізму, яго эвалюцыі. Як розныя дрэўцы ў лесе: могуць быць крывыя, больш разгалістыя, менш… Чаму гэтае ці тое дрэўца не такое як іншае дрэўца? Ці «ў маленстве» патачыў яго быў які шашаль? Ці адламаў нехта галінку? А каторыя экзатычныя дрэвы і зусім маюць дзіўную для нашага вока форму. Чаму? Біёлаг адкажа.

Так і ў мове: ёсць і экзотыка і няясныя выкрыўленні… Ёсць у беларускай мове цікавае слова, якое захоўвае адзнаку даўнейшае сістэмы. Гэта слова Вялікдзень. Гэта выключэнне з правілаў. Гэта складанае слова, якое складаецца з прыметніка і назоўніка. Цікава ўжо тое, што прыметнік гэты мае даўнейшую, кароткую форму. Але гэтая з’ява хоць і рэдкая, але збольшага звычайная. Гляньце, колькі разоў Купала выкарыстоўвае яе ў адным вершы:

Што я мужык, усе тут знаюць,
I, як ёсць гэты свет вялік,
З мяне смяюцца, пагарджаюць, –
Бо я мужык, дурны мужык. (…)

Як хвор ды бедзен – сам бяруся
Лячыць сябе: я чараўнік!
Бо я бяз доктара лячуся, –
Бо я мужык, дурны мужык. (…)

Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык. (…)

У жывой мове мы часта пачуем відзён, повен, кожан… Але у слове Вялікдзень прыметнік вялік унікальны тым, што ён часткова захаваў даўнейшую форму скланення прыметнікаў. Вялік-дзень — у Родным склоне Вяліка-дня. Даўней прыметнік скланяўся яшчэ шырэй:

А пісана ў Троцах, у чацвер па Вяліцыдні, пад леты па растве Гасподні тысяча і трыста і дзевяцьдзесят і дзевяць. (Дароўная грамата князя Вітаўта віленскім канонікам з дня 03.04.1399) 

Падобным чынам паводзіла сябе даўней назва горада Навагарадка, які ў даўнейшых тэкстах называецца Ноўгарадак. Назоўны склон — Ноўгарадак, даехаць да Нава́гарадка. Бачым, што форма Роднага склону перамагла ў народнай назве старадаўняга места. У геаграфічных назвах гэта здараецца.

Што ж да Вялікадня, то скланенне першай часткі слова паводле «кароткага» ўзору цяпер захавалася адно ў Назоўным, Родным і Вінавальным склонах, а ў рэшце склонаў прыметнік паводзіць сябе як звычайны корань у звычайным двухсастаўным слове са злучальнай галоснай: «Падрыхтаваць к Вялікадню»; «Гэта было летась аб Вялікадні».

Што да новага слова «Пасха», то і яго не забываймася скланяць правільна, паводле звычайнага ўзору асноў на -х: Пасха, няма Пасхі, даю Пассе, бачу Пасху, ганаруся Пасхаю, думаю аб Пассе, шукаю ў Пассе.

Але, праўду кажучы, у нас, калі і ўжывалі гэтага слова, то мелі варыянт Паска, скланяючы натуральна паводле звыклага ўзору на -к: у Пасцы, аб Пасцы.

Больш бяспечна казаць Вялікдзень. А тэолагам, якім слова Пасха не ўнікнуць, трэба добра вывучыць, як яно скланяецца.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць