Навука і тэхналогіі11

Мінскі грэка-католік напісаў праграму для стварэння арнаменту

Маляваць арнамент можна наўпрост у браўзеры.

Праграміст Аляксандр Красоўскі напісаў праграму для зручнага малявання беларускага арнаменту. Запусціць яе можна ў любым браўзеры з падтрымкай Flash.

Праграма дазваляе хутка маляваць арнамент разрозненнем да 3000х3000 пікселей і захоўваць атрыманы малюнак на камп’ютар.

Як распавёў «Нашай Ніве» Аляксандр, на стварэнне праграмы яго падштурхнулі водгукі на дызайн сайта katolik-gomel.by. Увесь сайт стылізаваны пад вышыванку, але арнамент рабіўся ў нязручнай праграме. Аляксандр вырашыў спрасціць працэс.

«Па-другое, хацелася неяк натхніць людзей пачуць сябе беларусамі, — дадае ён. — У век інфармацыйных тэхналогій не заўсёды можна дабрацца да стварэння ручніка. А вось нешта прыдумаць і стварыць на камп’ютары можа кожны».

Праграму можна выкарыстоўваць не толькі для вэба: «Гэта можа быць цішотка, кубак, малюнак у кнізе. Таксама можна проста стварыць свой арнамент і размясціць яго ў сацыяльных сетках. Усе справа вашай фантазіі».

Намаляваць арнамент >>>

Найперш праграма пытае разрозненне будучага малюнка — шырыню і вышыню ў пікселях. Пры маляванні можна абраць колер (трэба ўводзіць код колера, які можна даведацца, напрыклад, тут), схаваць сетку для малявання і межы пікселей у выніковым малюнку.

Шукаць прыклады арнаментаў ён рэкамендуе ці ў кнігах, ці на сайце ornaments.shuma.by.

«Насамрэч, праект не задумваўся як глабальны, але калі ўжо людзі карыстаюцца, буду развіваць — кажа Аляксандр. — Амаль зрабіў захоўванне і вектарны фармат, паправіў шмат недарэчнасцей».

Таксама аўтар праграмы будзе рады дапамозе валанцёраў ці грашовай падтрымцы — тады праграма зможа атрымаць якасныя пераклады, наборы арнаментаў, а тое і ўласны сайт ды версіі для смартфонаў. «Калі сярод чытачоў знойдецца чалавек, які валодае тыпаграфіяй, што друкуе на цішотках і кубках, у мяне есць для яго цікавая прапанова», — дадае ён.

Зацікаўленых Аляксандр просіць пісаць на [email protected].

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё6

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё6

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць