Меркаванні3838

Сцяпан Стурэйка: Крытыкі ЕГУ, перастаньце пуляць па зубры!

Гэты тэкст нарадзіўся пасля знаёмства з чарговым «аналітычным» артыкулам, цэнтральнай тэзай якога было зжыванне беларускасці з ЕГУ.

Атрымалася як заўсёды хлёстка і выкрывальна, але аўтар, годны наогул журналіст, не пацікавіўся пазіцыяй саміх егушнікаў. Відаць больш не ўспрымае іх у якасці суб’екту з уласнай пазіцыяй.

Гэта памылка, якая сведчыць аб неразуменні сітуацыі ва ўніверсітэце, а таксама аб тым, што ў дачыненні да ЕГУ ў медыйным дыскурсе ўжо склаўся ўстойлівы набор схемаў мыслення.

Гэта балюча-несправядліва, і таму я вырашыў агучыць набалелае. Нічога новага. Усё гэта ўжо прагаворвалася і ў 2004-м, і ў 2009-м, і ў 2014-м, найбольш крызісных для ўніверсітэта гадах. Але ж заціраецца, і таму некаторыя, лёгка зневажаючы ўніверсітэт, нават не да канца ўсведамляюць сам прадмет гаворкі. Дык вось:

Пра што гаворка?

ЕГУ — гэта калектыўная мара, якая на сённяшні дзень аб'яднала дзясяткі тысяч чалавек. Мара аб пераменах і аб еўрапейскай перспектыве для Беларусі. Без перабольшання — дзясяткі тысяч! Гэта выкладчыкі і супрацоўнікі, якія сарваліся або амаль штомесяц зрываюцца з дому, рызыкуючы, пакідаючы сем'і ды старыя акадэмічныя калектывы. Гэта студэнты і іх бацькі, гатовыя інвеставаць час і матэрыяльныя сродкі ў будучыню, якія давяраюць нам, а мы ў сваю чаргу не можам не несці за іх адказнасць. Гэта нарэшце самыя розныя прафесійныя асяродкі, якія карыстаюцца інфраструктурнымі магчымасцямі ЕГУ, палітычныя актывісты, якія ведаюць, што заўсёды ў выпадку драматычных падзей жыцця знойдуць у нас падтрымку. Можна смела сцвярджаць: ніводная з палітычных партый або грамадскіх рухаў у сённяшняй Беларусі не мае такой колькасці матываваных прыхільнікаў. Такіх, якія справай даказалі сваю прыхільнасць. У нас гэты паказчык надзвычай высокі, нягледзячы на ўсе скандалы. ЕГУ — фактычна самы стары і самы ўстойлівы недзяржаўны беларускі праект.

Нідзе няма столькі магчымасцяў для беларускага акадэмічнага і творчага самавыяўлення, як у ЕГУ. Толкі ў «аўтарытарным» ЕГУ магчыма каб адразу некалькі студэнтаў (заўважу, з надзвычай альтэрнатыўнай пазіцыяй) уваходзілі ў склад універсітэцкага сената, а старшыня Студэнцкага прадстаўніцтва па ўсім відаць з гэтага года ўвойдзе ў Кіруючую раду ўніверсітэта. ЕГУ падтрымаў звольненых гарадзенскіх выкладчыкаў Андрэя Чарнякевіча ды Інну Соркіну. Падтрымаў Валера Булгакава, калі той меў праблемы ў Беларусі. У ЕГУ працуюць Сяргей Харэўскі, Генадзь Сагановіч, Віктар Марціновіч, Андрэй Курэйчык. Ды шмат хто! Дзе яшчэ знойдзеце такі «антыбеларускі» калектыў? А да нядаўняга часу працавалі Ігар Бабкоў, Максім Жбанкоў, Ірына Дубянецкая, Алесь Смалянчук, Андрэй Казакевіч. За 22 гады свайго існавання ўніверсітэт, як магніт, паспеў прыцягнуць безліч народа. Вы наогул шмат знойдзеце беларускіх інтэлектуалаў, публічных асоб, якія ніколі не мелі сувязяў з ЕГУ, не рэалізоўвалі праз універсітэт свае творчыя і арганізацыйныя амбіцыі?

Зараз з-за фінансавага становішча ў цяжкай сітуацыі знаходзіцца нашая выдавецкая праграма. Але ж кінце вокам колькі кніжак выдадзена да сёння. І якіх! Узяць хаця б закрыты ўжо даследчы цэнтр CASE пад кіраўніцтвам бясконца паважанага мной Паўла Церашковіча. Параўнайце колькі часопісаў і манаграфій выдадзена пры яго непасрэдным удзеле за апошнія пяць гадоў і колькі за ўвесь-увесь час ягонай жа працы ў БДУ? А хто-небудзь спрабаваў параўнаць якасць гуманітарнай літаратуры, што выдаецца ЕГУ ды беларускімі ўніверсітэтамі?

Адкуль скандал?

ЕГУ пачынаўся, развіваўся і жыве за кошт самых яскравых асоб беларускай сучаснасці. І раптам аказалася, што гэты медаль мае свой адваротны бок. Уся серыя скандалаў у ЕГУ — гэта шэраг міжасабовых канфліктаў ініцыятыўных, разумных людзей. У тым ліку здольных на фармаванне камандаў аднадумцаў, здольных артыкуляваць сваю пазіцыю хлёстка, пераканаўча, і ў гэтым азарце — часам безадказна. Шмат з тых, хто па розных прычынах цяпер не з намі, у тым ліку добрая частка інтэлектуалаў, пералічаных вышэй, публічна выказваюць негатыў да ўніверсітэта. Робяць яны гэта часцяком з пазіцыі пакрыўджаных, і гэта вельмі моцна дэтэрмінуе аргументацыю. Я ведаю, сітуацыя была складаная, зробленыя памылкі. Шмат каго пакрыўдзілі несправядліва, але ці гэта падстава рабіць безадказныя справы накшталт пікета перад канферэнцыяй донараў? Або кідаць безадказныя словы з абвінавачваннямі ў адсутнасці акадэмічных свабодаў? Ці яшчэ, крый божа, у адсутнасці беларускасці! Як напрыклад кандыдат у рэктары Аляксандр Мілінкевіч, які на сустрэчах з акадэмічнай супольнасцю абяцаў падтрымліваць універсітэт пры любым прызначаным рэктары, а дазнаўшыся аб рашэнні Кіраўнічай рады адразу заявіў: «ЕГУ больш не будзе служыць Беларусі». Дзякуй за падтрымку, Аляксандр Уладзіміравіч!

Чаго хаваць, універсітэт не толькі прыцягваў інтэлектуалаў, але ж і шмат каго адштурхнуў. Не таму што кепскі/антыбеларускі/аўтарытарны, ці што там яшчэ нам звычайна закідаюць, а проста таму што арганізацыйнае развіццё мае свае пэўныя законы. Прыгадайце любую арганізацыю з доўгай гісторыяй: людзі канфліктуюць, сыходзяць, кідаюцца абвінавачваннямі, але гэта не значыць што праца калектыву не мае сэнсу і ўсё ідзе на дно. Праблемы нашы — вытворныя з самой логікі жыцця. А падаюцца яны такімі вялікімі і некаму нават апакаліптычнымі выключна з-за ўбоства агульнага беларускага ландшафту. У нас кожная купінка падаецца горкай, а ЕГУ дык наогул… Шмат у каго ўніверсітэт як бяльмо на воку. І не кажы, зручная мішэнь. Прыцішце эмоцыі! Ці не надакучыла вам пуляць па зубры?

Што будзе далей?

Далей акадэмічную супольнасць чакае шмат праблем і новых спрэчак, выкліканых неабходнасцю балансіроўкі бюджэту і магчымай пераарганізацыяй універсітэта. Студэнтаў як і раней чакаюць бяссонныя ночы, пот і часам слёзы ад складаных тэкстаў, дэдлайнаў і заняткаў на замежных мовах. Лягчэй за ўсё бацькам — яны проста будуць ганарыцца сваімі дзецьмі, якія ўжо адарваліся і паляцелі ў свой новы свет. Для тых, для каго ЕГУ з’яўляўся маяком, наогул нічога не зменіцца. ЕГУ працягне падтрымліваць вас што б там не казалі!

Далей — працуем.

Каментары38

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць