Грамадства

Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект аб амністыі

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 13 мая прынялі адразу ў двух чытаннях законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў».

Як адзначыў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, у Беларусі традыцыйна выконваецца прынцып гуманізму ў дачыненні да асуджаных. «У краіне да асуджаных прымяняюцца не толькі каральныя меры, але і даецца магчымасць вызваліцца датэрмінова», — сказаў ён. 

Традыцыйна законапраект прадугледжвае вызваленне ад пакарання так званай льготнай катэгорыі асоб — непаўналетніх, цяжарных, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей да 18 гадоў, асоб пенсійнага ўзросту і гэтак далей. 

Прадугледжваецца вызваленне ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі і пазбаўлення волі асоб, асуджаных за ўчыненне злачынстваў, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі; асоб, асуджаных за злачынствы, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх, калі яны на дзень уваходжання ў сілу закона адбылі не менш за адну чвэрць прызначанага тэрміну пакарання. 

Амністыя не будзе распаўсюджвацца на асоб, да якіх на працягу 2009—2015 гадоў прымянялася амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі злачынства; якія поўнасцю не кампенсавалі прычынены злачынствамі ўрон; на асуджаных за злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, бандытызм, тэрарызм, фінансаванне і садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці і шэраг іншых. 

Шуневіч паведаміў, што амністыя закране каля 8.600 асуджаных. У прыватнасці, прыкладна 2.200 тысяч чалавек могуць быць вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі, 755 — з устаноў адкрытага тыпу, 5.685 — з крымінальна-выканаўчых інспекцый. 

Пры гэтым ён адзначыў, што прымяненне амністыі ў мінулыя гады істотна не паўплывала на крымінагенную сітуацыю ў краіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?47

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Скончылася гісторыя з вароніным гняздом, звітым на будаўнічым кране ў «Мінск-Свеце»1

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі, абвясцілі «тэрарыстам» — але вызвалілі2

Памёр былы купалавец Міхаіл Маеў1

Расія перакінула для абароны Масквы комплексы СПА з фронту2

«Не пытайцеся, як маме ў эміграцыі без яе дзяцей». Былая палітзняволеная Ганна Папай расказала, як адаптуецца да новага жыцця1

Сталі вядомыя новыя факты пра каліноўца Сяргеева, які трапіў у лукашэнкаўскую турму2

Хто такі Эндзі Бёрнэм, якога бачаць на пасадзе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі6

Кіроўца, які пратараніў каменны плот у Нясвіжы, перад тым скраў машыну ў Клецку

У Беларусі перастануць трансляваць Discovery і Eurosport3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?47

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць