Здарэнні

Брэстаўчанін за забойства сужыцелькі атрымаў 18 гадоў

За забойства з асаблівай жорсткасцю сваёй сужыцелькі асуджаны 39-гадовы непрацуючы жыхар Брэста. 

Як паведаміла пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Вера Філонік, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па справе, злачынства было ўчыненае ў ноч з 14 на 15 верасня 2014 года ў лесапасадцы непадалёк ад вуліцы Чырвонагвардзейскай у Брэсце. У стане алкагольнага ап'янення мужчына ў ходзе сваркі з 37-гадовай сужыцелькай нанёс той не менш чым 51 удар рукамі і нагамі па галаве, целе, канечнасцях, утрымліваючы за валасы, удараў галавой аб дрэвы. У выніку жанчыне былі прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх яна памерла на месцы. 

Мужчына спрабаваў схаваць яе цела, адцягнуўшы далей ад дарогі і накрыўшы знойдзенай курткай. 15 верасня ён быў затрыманы па падазрэнні ва ўчыненні забойства. З яго слоў, прычынай канфлікту стала тое, што сужыцелька не хацела ісці з ім. 

Як дапоўніла Філонік, раней мужчына неаднаразова збіваў сужыцельку. У 2013 годзе за такія дзеянні ён быў судзімы па ч. 2 арт. 154 КК (катаванне) і арт. 186 КК (пагроза забойствам) і прыгавораны да аднаго года і месяца пазбаўлення волі. Пасля адбывання пакарання вызваліўся 19 сакавіка 2014 года. 

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда прызнала мужчыну вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця чалавека, учыненым з асаблівай жорсткасцю (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК) і прыгаварыла да 18 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. 

З яго спагнана на карысць бацькі забітай жанчыны каля 100 млн. рублёў. «У судовым пасяджэнні абвінавачваны не прызнаў сваёй віны, заяўляючы, што забойства ўчыніў невядомы мужчына, які ў гэты час знаходзіўся ў лесапасадцы», — сказала Філонік. 

Прыгавор не набыў законную моц і можа быць абскарджаны. Раней мужчына шэсць разоў быў судзімы.

Каментары

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Усе навіны →
Усе навіны

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік18

«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы4

З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве11

ЗША патрацілі $30 мільёнаў на абслугоўванне арыштаванай яхты расійскага алігарха Керымава. У ёй памянялі нават ёршыкі ў прыбіральні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Галоўнае
Усе навіны →