Грамадства

Суд над Юрыем Рубцовым прызначаны на 27 мая

Суд над грамадскім актывістам з Гомеля Юрыем Рубцовым адбудзецца 27 мая ў судзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. 

Разбірацца ў справе Рубцова, распачатай паводле артыкула 415 КК («ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі») будзе суддзя Мікалай Рэпіха, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org. Максімальнае пакаранне, прадугледжанае гэтым артыкулам, — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. 

Нагадаем, 6 кастрычніка 2014 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прыгаварыў 53-гадовага Юрыя Рубцова да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ), аднак з улікам амністыі рэальны тэрмін пакарання быў скарочаны да паўтара года. Рубцова абвінавацілі ў абразе суддзі суда Савецкага раёна Кірылы Палулеха, які вёў у дачыненні да яго адміністрацыйны працэс пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях» 28 красавіка 2014 года ў Мінску (арт. 391 КК). 

Адбываючы пакаранне ў ПУАТ у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, асуджаны актывіст адмаўляўся працаваць з-за нізкай зарплаты. Рубцоў патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэдняй зарплатай па краіне (600 долараў ЗША ў эквіваленце). Гэта і стала падставай для распачынання новай крымінальнай справы. 

Цяпер Юрый Рубцоў утрымліваецца ў следчым ізалятары горада Баранавічы (Брэсцкая вобласць) і трымае галадоўку, якую пачаў 6 красавіка ў знак пратэсту супраць выстаўленых яму абвінавачанняў. Абедзве крымінальныя справы Рубцоў лічыць сфабрыкаванымі. У пачатку мая актывіст заявіў пра намер перайсці на сухую галадоўку, калі суд над ім будуць праводзіць у закрытым рэжыме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве38

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША накіруюць у Арменію больш за 13 мільярдаў даляраў інвестыцый. Гэта амаль палова яе гадавога ВУП6

Беларускі мастак стварыў з манет партрэт футбольнай зоркі

Ва Украіне паказалі, як запускаюць ракеты «Фламінга» ВІДЭА1

У Швейцарыі правядуць рэферэндум адносна абмежавання колькасці насельніцтва4

Чаму дактары не могуць дамовіцца наконт хваробы Альцгеймера1

Пашкоджанне кантактнай сеткі паралізавала рух тралейбусаў у Мінску

У Беларусь прыйшоў новы сэрвіс таксі з Казахстана3

Праз дзеянні пасажыра збіўся рух некаторых цягнікоў Беларускай чыгункі

Пад Мінскам на месцы былога савецкага піянерлагера з’явіцца спа-гатэль1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве38

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць