У Менску пачынаецца паказ рэтраспэктывы фільмаў швэдзкага рэжысёра Інгмара Бэргмана.

Праграма, якая носіць назву "Падарожжа Бергмана на Усход", арганізавана аддзяленнем пасольства Швецыі ў Мінску, Шведскім інстытутам, УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама і часопісам "Where Minsk" у межах сумеснага арт-праекта "Абсалютнае кіно".
Як паведаміла БелаПАН каардынатар праграм аддзялення пасольства Швецыі ў Мінску Алена Касько, у межах рэтраспектывы будзе прадстаўлена 8 гульнявых і адна дакументальная стужка. Адкрые праграму 18 лютага дакументальны фільм "Востраў Бергман" рэжысёра Мары Нірэрод. Гэтая работа прысвечана творчаму і жыццёваму шляху шведскага рэжысёра: у фільм уключана мноства ўрыўкаў з лепшых фільмаў Бергмана, а таксама унікальны матэрыял з прыватных архіваў.
У праграму таксама ўключаны мастацкія фільмы І.Бергмана: "Жанчыны чакаюць", "Лета з Монікай", "Жаночыя мары", "Каля вытокаў жыцця", "Не кажучы ўжо аб усіх гэтых жанчынах", "Шэпты і крыкі", "Восеньская саната", "Фані і Аляксандр". Фільмы будуць дэманстравацца на мове арыгіналу з перакладам на беларускую мову. Пачатак усіх паказаў — у 19.00. Сеансы без перакладу (з субтытрамі на англійскай мове) пройдуць у 17.00.
-
У Вялікай Бераставіцы знеслі ўнікальны заезны двор ХІХ стагоддзя. На сцяне з савецкіх часоў вісела шыльда «ахоўваецца законам»
-
Мінкультуры расказала пра спробы вяртання беларускіх каштоўнасцяў, страчаных падчас войнаў
-
У сеціве з’явіўся першы вялікі альбом велікодных спеваў на роднай мове. Паслухайце
Каментары