Грамадства1515

Творчыя работнікі атрымаюць даведку аб тым, што яны не дармаеды

Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня падпісаў указ № 251. Ім дапаўняецца пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаны ўказам ад 26 красавіка 2010 года № 200.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, пералік дапаўняецца такой працэдурай, як выдача прафесійнага сертыфікату творчага работніка. У адпаведнасці з дэкрэтам прэзідэнта ад 2 красавіка 2015 года № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» грамадзянін прызнаецца ўдзельнікам фінансавання дзяржаўных расходаў у перыяд ажыццяўлення творчай дзейнасці ў якасці творчага работніка. Гэты статус пацвярджаецца творчым саюзам, членам якога ён з'яўляецца, або прафесійным сертыфікатам, які выдаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У мэтах забеспячэння права грамадзяніна на пацвярджэнне статусу творчага работніка і прызнання яго асобай, якая ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, указам устанаўліваецца парадак выдачы адпаведнага сертыфікату. Ён выдаецца бясплатна экспертнай камісіяй па пацвярджэнні статусу творчага работніка пры Міністэрстве культуры ў месячны тэрмін з дня падачы заявы і дзейнічае на працягу пяці гадоў.

Указам прадугледжана таксама, што дзяржаўныя архіўныя ўстановы і тэрытарыяльныя архівы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў будуць выдаваць архіўныя даведкі і іншыя дакументы з утрыманнем архіўнай інфармацыі на працягу 15 дзён з дня падачы заявы (пры неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі — на працягу месяца). 

Калі запыт тычыцца маёмасных і спадчынных правоў грамадзян, то за прадастаўленне архіўнай інфармацыі збіраецца плата ў памеры ад 0,5 да адной базавай велічыні. Выдача архіўнай інфармацыі па іншых запытах сацыяльна-прававога характару ажыццяўляецца бясплатна.

Указ № 251 набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак29

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН9

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме1

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак29

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць