Грамадства77

Памёр грамадскі актывіст Барыс Мускі

Яму было 76 гадоў.

«Не стала Барыса Мускага — мілага і шчырага чалавека, сталага наведніка курсаў «Мова Нанова», — паведаміў у сваім фэйсбуку Глеб Лабадзенка. — Развітанне з ім адбудзецца ў суботу аб 11.00 па адрасе Даўгінаўскі тракт, 160а».

***

З праекта Радыё Свабода: Сталкеры Свабоды

Бацька сказаў мне чытаць беларускіх аўтараў выключна па-беларуску, — Барыс Мускі

У навукова-дасьледчым інстытуце, дзе ён працаваў інжынэрам-энэргетыкам, суполку Таварыства беларускай мовы яны з калегамі стварылі яшчэ да рэспубліканскае Рады ТБМ. Але і цяпер, у свае 75, ён вучыць родную мову, наведваючы розныя курсы, дзе часам выглядае ці не найстарэйшым вучнем. А ў Радыё Свабода — адным з найсталейшых слухачоў. Барыс Мускі — герой новага выпуску праграмы Сталкеры Свабоды.

Аднойчы я пайшоў з жонкай у Рускі тэатар глядзець «Раскіданае гняздо» па-беларуску. Была нейкая выстава ў фае, і я разглядаў яе. Дык вось журналісты з БТ спыталіся ў мяне (па-расейску, дарэчы), ці ня дзівіць мяне, што ў Рускім тэатры «звучит белорусская речь». Я ім кажу: «Мы шмат наеліся эрзацу і наслужыліся панам, на роднай мове агрызацца — адно, што засталося нам».

Мне надта падабалася кніжка «Міколка-паравоз». І хоць я вучыўся ў 42-й, расейскамоўнай школе, але бацька сказаў мне чытаць беларускіх аўтараў выключна па-беларуску. Паколькі я цікаўлюся гісторыяй Менску, то неяк набыў кніжку з фатаздымкамі Зянона Пазьняка. Калі зьняць зь яе супэрвокладку і разгарнуць, дык атрымліваецца беларускі сьцяг. Прапусьцілі! А я ж тады яшчэ ня ведаў, што гэта за такі беларускі сьцяг. Мяне зацікавіла незвычайнае імя Зянон. Цяпер я ў партыі Зянона Пазьняка.

А ў 1996 годзе я прыйшоў да помніка Багдановічу зь бел-чырвона-белым сьцягам на спатканьне зь перакладчыцай Верай Рыч. Узяў кнігу Багдановіча і папрасіў на ёй паставіць аўтограф. Я думаў, што яна проста расьпішацца, а яна знайшла «Пагоню» і чатыры радкі напісала там па-ангельску. Так што калі мяне прывезьлі ў аддзяленьне міліцыі, і там маладыя хлопцы, якія яшчэ не па камэрах, а ў агульным пакоі сядзелі, спыталіся, ці ведаю я «Пагоню», каб разам сьпяваць, — то я ім прапанаваў пасьпяваць і па-ангельску.

Чалавек, які выступае і кажа: хто размаўляе па-беларуску — ні на што ня здатны, таму што, маўляў, вялікія толькі дзьве мовы — расейская і ангельская — на ім крыж.

Можна зрабіць нешта гуртам. Ці атрымаецца — ня ведаю. Ёсьць жаданьне пабачыць зьмены. Але мне ўжо 75 гадоў, таму — ня ведаю, ці пабачу».

Праўда, у войску мне прапанавалі ўступіць у камуністычную партыю. Сябар мяне адгаворваў, што, маўляў, і ня вып’еш, і зь дзеўкамі не пагуляеш. Я яму адказаў, што піць не люблю, а дзеўкі на мяне не зьвяртаюць увагі. Але ніякая халера аб мяне ногі ня будзе выціраць.

На юбілеі Радыё Свабода 10 гадоў таму я падышоў да Аляксандра Лукашука зь яго першай кнігай, і ён пакінуў мне аўтограф.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»25

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць34

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»25

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць