Меркаванні99

Вымушаная беларусізацыя

Яшчэ пару гадоў таму, на ўскрайку Глыбокага, збоч люднага гасьцінцу Полацак—Вільня, існавала міні‑кавярня «Сыты Хома», якая месьцілася ў звычайным драўляным вагончыку.

Яшчэ пару гадоў таму, на ўскрайку Глыбокага, збоч люднага гасьцінцу Полацак—Вільня, існавала міні‑кавярня «Сыты Хома», якая месьцілася ў звычайным драўляным вагончыку. Гаспадар потым прадаў гэты аб’¬ект грамадзкага харчаваньня і зьехаў у Полацак.

Так паўстаў новы шынок пад назовам «Гарб». І, насамрэч, — гара. Тут найвышэйшы пункт, а долу, нібы ў кратэры вулькана, — Глыбокае.

Гаспадар узьвёў новы прыстойны будынак ды паехаў да Алеся, майго знаёмца, замаўляць шыльду. Шыльду, зразумела, уладальнік шынка замовіў на правільнай мове: «Мини‑кафе «Гора».

Алесь кажа шынкару: «Рабіў бы ты, дзядзька, адразу шыльду на беларускай. Наш народ такі: прачытае адэкватна — «Гура». Але ж дзе ты ў бізнэсе паспрачаесься: плоцяць — рабі! І зрабіў… Чутка пра «Гура» пайшла далёка. Што ні кажы: ускраіна Глыбокага — далёка ад пільнага вока грамадзтва. Свавольна, да позьняй ночы, адчувалі сябе тут розныя маладзёны. Сапраўды, гора, калі малады муж, пакінуўшы жонку зь немаўлём у хаце, процьму часу бавіць зь пекнымі дзеўкамі ў «Горы», а сам, яшчэ год таму, перад шлюбам, кляўся ў вечнай вернасьці. І колькі б тое «Гора» магло зруйнаваць маладых сем’яў?

Прароцтва спраўдзілася. Не прайшло шмат часу перад тым, як шынкар прыехаў замаўляць новую шыльду, на беларускай мове: «Міні‑кафэ «Гара». «Гора» забылася, засталася «Гара».

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная8

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

Харват прыйшоў уладкоўвацца ў тэхнакампанію, але замест гэтага спакусіўся на крадзеж даражэннага Bugatti ўладальніка4

Човен не збіваюць, яго знаходзяць унутры дуба. Майстар на Палессі робіць унікальныя лодкі1

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар59

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная8

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць