Кіно11

Новыя «Лаўцы прывідаў» на ФОТА: касцюмы, машына і пратонная гармата

Мяркуецца, што новыя «Лаўцы прывідаў» з галоўнымі героямі-жанчынамі выйдзе ў пракат у ліпені 2016 года. Але многія дэталі фільма ўжо вядомыя: не толькі акцёрскі склад, але і характэрныя дэталі свету фільмаў, «мадэрнізаваныя» пад нашы дні.

Новыя «Лаўцы прывідаў» нядаўна сфатаграфаваліся ў «баявых» касцюмах. Фота неафіцыйнае, яно было апублікаванае на форуме NeoGAF фанатамі. Магчыма, у хуткім часе з’явяцца і афіцыйныя здымкі.

Форма на фота адпавядае той, што раней паказваў рэжысёр фільма Пол Фіг у сваім твітары. Так што можна не сумнявацца ў праўдзівасці папярэдніх фота.

Новыя «Лаўцы прывідаў» перасядуць на новую машыну. Дакладней, крыху больш новую за Ecto-1 з арыгінальнай дылогіі, зроблены з Cadillac Professional 1959 года. Здымкі новай машыны публікаваў у сваім твітары Фіг. Фанаты адзначаюць, што на новай машыне з’явіліся антэны, якія маляваў на ранніх канцэптах Дэн Эйкрайд, акцёр і сцэнарыст арыгінальных фільмаў. Магчына, новыя «Лаўцы прывідаў» змогуць адсочваць прывідаў у руху.

Што цікава, адну з акцёрак заўважылі на здымачнай пляцоўцы на матацыкле з лагатыпам «Лаўцоў прывідаў», фота апублікавалі на тым жа NeoGAF. Пакуль не зразумела, ці з’явіцца ён у фільме.

Вядома і як будзе выглядаць пратонны генератар — зброя «Лаўцоў прывідаў». Фота заплечніка-гарматы Фіг таксама публікаваў у сваім твітары — разам з тлумачэннямі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная21

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец у Маладзечне кінуў завод з мізэрным заробкам і стаў расклейшчыкам аб'яваў6

У Мінску правялі ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў

Уначы Расія ўдарыла па Кіеўшчыне: 15 загінулых1

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай1

Сёння раніцай SpaceX сутыкнецца з Месяцам. Што будзе потым?5

Замест золата і медзі краіны Афрыкі робяць стаўку на дурніцы і апельсіны7

Грамадзяне Беларусі ўпершыню атрымалі статус бежанцаў у Ізраілі1

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная21

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць