Улада22

Дакументы на рэгістрацыю ў ЦВК падалі дзевяць прэтэндэнтаў 

Дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп у Цэнтрвыбаркам падалі ўжо дзевяць прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі.

Першай 14 ліпеня дакументы на рэгістрацыю ў ЦВК падала ініцыятыўная група дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. У яго групе — 10,5 тысячы чалавек, узначальвае яе старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. 

15 ліпеня дакументы на рэгістрацыю ў ЦВК падалі старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч. 

Групу Калякіна ўзначаліў намеснік старшыні партыі «Справядлівы свет» Валерый Ухналёў, у яе ўваходзяць 1 тысяча 513 чалавек. 

Ініцыятыўнай групай Сяргея Гайдукевіча кіруе намеснік старшыні ЛДП Анатоль Хішчанка, у склад групы ўвайшлі 2,5 тысячы чалавек. 

16 ліпеня ў ЦВК паступілі дакументы ад ініцыятыўных груп адразу шасці прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта — бізнесмена з Наваполацка Андрэя Канаўца; актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Таццяны Караткевіч, якая вылучаецца ад кааліцыі «Народны рэферэндум»; старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі; лідара аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), экс-кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года, палітзняволенага Мікалая Статкевіча; Жанны Раманоўскай і Ірыны Першынай. 

У склад ініцыятыўнай групы Канаўца ўвайшлі 100 чалавек — патрабаваны Выбарчым кодэксам мінімум, узначаліў групу Дзмітрый Піліпчук. 

У групе Караткевіч — больш за 1 тысячу 900 чалавек, узначальвае яе кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў. 

Тысяча чалавек увайшла ў ініцыятыўную групу Лябедзькі, якую ўзначаліў член палітсавета АГП Віктар Карняенка. 

У ініцыятыўную групу Статкевіча ўваходзяць больш за 1,7 тысячы чалавек, узначальвае яе жонка зняволенага палітыка Марына Адамовіч. 

Ініцыятыўную групу Раманоўскай узначальвае Яўген Напорка, Першынай — Марыя Храмцова. Больш пра гэтых прэтэндэнтак пакуль нічога невядома. 

Прыём дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп ад прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта завяршаецца 17 ліпеня. 

Акрамя вышэйназваных прэтэндэнтаў пра свой намер балатавацца на вышэйшую дзяржаўную пасаду заявілі: Юрый Радзькоў — дырэктар кампаніі «Цар-мёд», аўтар міжнароднага праекта «Свет мёду і здароўя»; Уладзіслаў Цітовіч — гендырэктар кампаніі Veduus, экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на выбарах 2012 года; Віктар Цярэшчанка — эканаміст, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года. 

Пра прэзідэнцкія амбіцыі заяўляў таксама Юрый Шульган — беспрацоўны, якога падтрымала Беларуская партыя «Зялёныя», аднак 16 ліпеня ён заявіў пра выхад з перадвыбарнай гонкі. 

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 11 кастрычніка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі19

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома16

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі19

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць