На правах рэкламы55

У Мінску прайшла прэзентацыя новага смартфона Huawei P8

У гэтую пятніцу кампаніі Huawei і МТС запусцілі афіцыйны старт продажаў новага флагмана Huawei P8. На тэматычным мерапрыемстве з чырвонай дарожкай змаглі прысутнічаць усе ахвотныя.

На адкрытай пляцоўцы прадстаўнікі кампаній агучылі цану флагмана і ўмовы яго набыцця. Прадавацца смартфон будзе толькі ў салонах МТС на вельмі выгадных умовах. На дадзены момант набыць P8 можна па акцыі па цане 7.818.000 рублёў у растэрміноўку на 12 месяцаў. Першы плацёж складзе 1.999.000 рублёў, штомесячны плацёж 529 000 рублёў. Дадатковай умовай будзе заключэнне дамовы з кампаніяй на год.

Сам флагман знаходзіўся ў адкрытым доступе. У спецыяльна абсталяваных тэнтах наведнікі маглі асабіста выпрабаваць усе яго функцыі. Нехта захацеў проста «патрымаць тэлефон у руках», каб ацаніць дызайн навінкі і зручнасць. Без увагі не засталіся і даволі магутныя тэхнічныя характарыстыкі флагмана: апарат мае 64-бітны васьміядравы працэсар Kirin 930, 3 гігабайты аператыўнай і 16 гігабайт пастаяннай памяці.

Вялікая ўвага нададзеная была і фотакамеры. Такія ноу-хау для смартфона, як «маляванне святлом» і рэжысёрскі рэжым выклікалі вялікую цікавасць сярод аматараў мабільнай фатаграфіі. На мерапрыемстве прысутнічалі ўдзельнікі праекта «Восьмы цуд святла», якія некалькі тыдняў тэставалі унікальную функцыю і стварылі цэлую тэматычную серыю здымкаў. Найлепшыя з іх былі выбраны інтэрнэт-карыстальнікамі і прэзентаваныя асобнай выставай каля галоўнага офіса МТС. Аўтары работ дзяліліся сваімі ўражаннямі паміж сабой і з наведнікамі мерапрыемства. Кожны з прысутных мог асабіста пагутарыць з апініан-лідарамі.

Не абыйшлося і без конкурсаў. Аднаму з шчасліўчыкаў новы P8 дастаўся ў падарунак. Астатнія таксама не сышлі пакрыўджанымі: кожны наведвальнік змог атрымаць свой фотапартрэт, які прафесійны мастак упрыгожыў з дапамогай унікальнай функцыі Huawei P8 «маляванне святлом». Асабліва такі падарунак спадабаўся дзецям.

Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Маркетмейстер»
УНП 192043233

Каментары5

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць