Каб даказаць гэта, даследчыкі патрацілі 17 пацукоў.

Амерыканскія біёлагі даказалі рэальную прычыну смерці ахвяр удаваў, пра што распавялі ў часопісе The Journal of Experimental Biology.
Удавы не атакуюць дыхальную сістэму ахвяр — ад іх сцісканняў парушаецца праца крывяноснай сістэмы, што ў сваю чаргу парушае метабалізм мозгу, сэрца, пячонкі і іншых органаў.
Даследчыкі змясцілі ў клетку з удавам 17 пацукоў пад анестэзіяй У іх целы ўжывілі датчыкі, што мералі артэрыяльны і вянозны ціск, частату біення сэрца, хімічныя асаблівасці крыві і іншыя паказнікі стану пацукоў падчас таго, як іх душыў удаў.
Як паказалі эксперыменты, удаў забіваў пацукоў ціскам свайго цела ў 140 мм рт. сл. у сярэднім за 6 з паловай хвілін. Але смерць надыходзіла не ад удушша, а ад парушэння працы крывяноснай сістэмы. За час атакі пульс ахвяр станавіўся ў амаль чатыры разы радзейшым, у крыві падскоквала кіслотнасць і ўтрыманне калію.
***
Удавы жывуць у Цантральнай і Паўднёвай Амерыцы ды на астравах у Акіяніі. Дасягаюць у даўжыню 5 і больш метраў. Не атрутныя. Харчуюцца невялікімі жывёламі і рэптыліямі, людзей атакуюць крайне рэдка.
-
Новая тканіна можа сама награвацца больш чым на 30 градусаў, каб ратаваць у экстрэмальна халоднае надвор'е
-
ChatGPT адкрыў функцыю Deep Research для карыстальнікаў з самай таннай падпіскай. Вось як яна працуе і што можа
-
Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце
Каментары