Здарэнні88

Бабуля папрасіла суседскіх падлеткаў, каб тыя скралі для яе сена з калгаснага поля

У Пухавіцкім раёне двое падлеткаў па просьбе 73-гадовай пенсіянеркі скралі з поля 5 рулонаў нарыхтаванага сена.

У Пухавіцкі РАУС звярнуўся дырэктар мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства ААТ «Племзавод «Індустрыя», які паведаміў, што невядомыя выкралі ўначы з поля пяць рулонаў сена, вагой каля паўтонны кожны. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку апыталі жыхароў суседняй вёскі. У адным з падворкаў аператыўнікі заўважылі пажылую жанчыну, якая карміла свежым сенам свайго каня.

На ўсе пытанні пра незнаёмцаў, якія маглі б выкрасці рулоны з поля, яна спакойна адказвала, што нічога не ведае. Агляд гаспадарчых пабудоваў чакана паказаў, што яшчэ чатыры выкрадзеныя рулоны знаходзяцца там жа.

Як выявілася, напярэдадні 73-гадовая пенсіянерка папрасіла дваіх суседскіх падлеткаў (15-і і 16-і гадоў) дапамагчы з нарыхтоўкай кармоў для жывёлы, а менавіта прыкаціць з суседняга поля некалькі рулонаў сена. «Добрасумленныя» школьнікі не адмовілі бабулі і ноччу прыкацілі ёй 5 велізарных цыліндраў. За свае паслугі падлеткі не папрасілі ніякай аплаты.

Заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж». Сена вернута законнаму ўладальніку.

Каментары8

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць