Свет

ЗША і Эўропа чакаюць, што Казулін будзе на волі

У заяве Дзярждэпартамэнту ЗША выказваюцца спадзяваньні на датэрміновы і канчатковы выхад на волю Аляксандра Казуліна, а таксама спачуваньні ў сувязі са сьмерцю яго жонкі Ірыны. За сытуацыяй, якая адбываецца ў Менску, уважліва сачыць і Эўразьвяз.

У заяве Дзярждэпартамэнту ЗША выказваюцца спадзяваньні на датэрміновы і канчатковы выхад на волю Аляксандра Казуліна, а таксама спачуваньні ў сувязі са сьмерцю яго жонкі Ірыны.

Як заявіў прэсавы сакратар амэрыканскага дзярждэпартамэнту Том Кейсі, «вельмі важна, каб вызваленьне Казуліна было канчатковым». Калі ж палітвязьня вызваляць датэрмінова, то «ЗША будуць гатовыя пачаць дыялёг зь Беларусьсю адносна далейшых крокаў па паляпшэньні двухбаковага супрацоўніцтва»

Ад імя Дзярждэпартамэнту ЗША Том Кейсі таксама выказаў шкадаваньне, што Аляксандар Казулін апынуўся на волі толькі пасьля сьмерці ягонай жонкі Ірыны.

Як паведамілі «Свабодзе» у прэсавых службах Эўракамісіі і Эўрапарлямэнту, за сытуацыяй, якая адбываецца ў Менску, уважліва сачыць і Эўразьвяз.

«Нармальную чалавечнасьць» беларускіх уладаў», то бок рашэньне аб дазволе Казуліну прысутнічаць на пахаваньні ягонай жонкі павітаў і міністар замежных спраў Нямеччыны Франк‑Вальтэр Штайнмаер. Пры гэтым Штайнмаер зазначыў, што «толькі вызваленьне ўсіх палітвязьняў можа разглядацца ў якасьці перадумовы ў справе пакрокавага аднаўленьня стасункаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам». Штайнмаер падкрэсьліў. што паўнавартаснага супрацоўніцтва з Эўропай Беларусь можа дасягнуць « на аснове эўрапейскіх каштоўнасьцяў, дэмакратыі і прынцыпу прававой дзяржавы».

Безумоўнага вызваленьня Аляксандра Казуліна патрабавалі сябры Камітэту па міжнародных справах Эўрапарлямэнту на чале з старшынём Яцэкам Сарыюшам — Вольскім. Яны, аднак, назвалі абуральным і антыгуманным тое, што цягам двух дзён пасьля сьмерці жонкі Казуліну не дазвалялі адбыць на пахаваньне.

Паводле дэпутата Эўрапарлямэнту Бэрнда Посэльта, Эўразьвязу вельмі хацелася б спадзявацца на хуткае вызваленьне «апошняга беларускага палітвязьня».

«Аднак, дзе гарантыя, што на наступны тыдзень пасьля гэтага вызваленьня ў Беларусі ня будуць арыштаваныя ці затрыманыя новыя людзі?» ‑пытаецца Посэльт.

Як лічыць эўрапейскі палітык, гарантыю таго, што «беларускі грамадзянін ня будзе пакараны за свае палітычныя перакананьні» могуць даць «толькі грунтоўныя зьмены ў агульнай беларускай сытуацыі».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік8

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік8

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць