Свет22

У ЗША плануюць узмацніць ціск на Расію за парушэнне дамовы аб скарачэнні ракет

Белы дом і Пентагон ўжо пачалі абмяркоўваць, як павялічыць ціск на Расію у сувязі з парушэннем ёю Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой дальнасці (РСМД).

Акрамя дыпламатычных рычагоў магчымыя меры ў эканамічнай і ваеннай сферы.

Пра гэта заявіў у панядзелак у Вашынгтоне Стывен Пайфер, былы памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі, а цяпер кіраўнік дэпартамента кантролю над узбраеннямі і ініцыятывы нераспаўсюду Інстытута Брукінгса.

Стывен Пайфер (Steven Pifer). Фота: Isis Martins

«Урад ЗША вядзе дыпламатычны дыялог з Расіяй, але ён не мае поспеху на сённяшні дзень, паколькі расейцы не хочуць прызнаваць ніякіх парушэнняў», — адзначыў эксперт.

У гэтай сувязі, заўважыў ён, у дадатак да дыпламатычных намаганняў, «чыноўнікі з адміністрацыі ЗША ўжо гавораць пра эканамічныя і ваенныя сродкі».

Амерыканскія службовыя асобы пакуль адкрыта не кажуць, пра якія канкрэтныя меры ідзе гаворка. «Думаю, гэта будуць эканамічныя санкцыі ў дадатак да тых, што ЗША і ЕС увялі супраць Расіі на працягу апошніх 15-ці месяцаў пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны», — дапусціў эксперт. Пры гэтым ён удакладніў, што такі крок павінен быць абавязкова узгоднены з саюзнікамі, у першую чаргу з тымі, якія знаходзяцца ў зоне дасягненні расійскіх ракет.

У Пентагоне таксама разглядаюць магчымыя абаронныя дзеянні, якія можна падзяліць на тры катэгорыі.

Пайфер патлумачыў: перш за ўсё, ідзе гаворка пра актыўную абарону ад удараў крылатых ракет наземнага базіравання. Другая катэгорыя, паводле яго слоў, заключаецца ў распрацоўцы магчымасцяў атакаваць пускавую пляцоўку расійскіх крылатых ракет перад тым, як яны будуць запушчаныя. Акрамя таго, у гэты комплекс таксама можа ўваходзіць ўдар у адказ па іншых важных аб'ектах.

«Гэта тое, што мы чуем ад амерыканскіх чыноўнікаў. Але я думаю, ЗША павінны зрабіць яшчэ сёе-тое», — адзначыў Пайфер. У гэтым кантэксце ён прапанаваў, у прыватнасці, склікаць спецыяльную камісію па верыфікацыі, што прадугледжана адным з пунктаў Дамовы аб РСМД.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда2

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі88

Наўседа: Мы павінны быць цвёрдымі ў справе санкцый супраць Расіі і Беларусі5

З учарашняга дня ў Беларусі нібыта знаходзіцца «Арэшнік»6

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму22

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку19

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ10

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў7

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда2

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць