Улада99

Драгічынскія ідэалогі ў пікетах за Лукашэнку выкарыстоўваюць фоташоп ФОТЫ

На сайце Драгічынскага райвыканкама навіна аб пачатку збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку ілюструецца двума дзіўнымі фотаздымкамі.

У артыкуле галоўнага спецыяліста па ідэалагічнай рабоце Драгічынскага райвыканкама Супрун Марыі Пятроўны змешчаныя два фотаздымкі з выбарчага пікета. На адным з іх ля пікета фатаграфуецца вясельная пара. На стале — партрэт Аляксандра Лукашэнкі, але яго сіметрыя ніяк не ўпісваецца ў прастору кадра. Ствараецца адчуванне, што партрэт проста вісіць у паветры, а яго рамка ўвогуле крывая.

Фота з сайта drogichin.brest-region.gov.by

На другім фота ў артыкуле мужчына ставіць свой подпіс за Аляксандра Лукашэнку. Але тут ужо бачны аналагічны партрэт Лукашэнкі, але меншага памеру.

Фота з сайта drogichin.brest-region.gov.by

Версія з выкарыстаннем у фатаздымках фоташопу можа падцвярджаць і відэа на сайце газеты «Драгічынскі веснік». Там на кадры з маладой парай, што пазіруе ля пікета, партрэта Лукашэнкі ўвогуле няма (правы ніжні кут):

Арыгінал відэа можна паглядзець тут (пачатак з 0.23)

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры5

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні21

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула16

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры5

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць