Меркаванні1919

Каго пасадзяць пасля выбараў, калі выпусцяць Статкевіча? 

У выказваннях Аляксандра Лукашэнкі прагучала думка, што падпалкоўнік Статкевіч можа выйсці на свабоду да выбараў.

Але ж у лукашэнкаўскай сістэме заўжды быў палітвязень нумар 1. Выпускалі Марыніча — садзілі Казуліна. Выпускалі Казуліна — садзілі Аўтуховіча…

Калі так, то пасля выбараў у турме павінна апынуцца новая знакавая фігура.

Анатоль Лябедзька, якога не зламалі ранейшымі рэпрэсіямі і які адзіны з кандыдатаў рэзка крытыкуе сістэму?

А можа гэтая знакавая фігура будзе не з зачышчанага свету палітыкі, а з грамадзянскай супольнасці, з ліку тых сумленных, каго «ніяк не нармалізуюць»?

Не трэба быць ідыётамі.

Вынік гэтых «выбараў» прадвызначаны іх арганізатарамі. Але пасля кожных з ранейшых галасаванняў у краіне нешта змянялася. 

Пытанне, ці напад Расіі на Украіну настолькі ўзрушыў Аляксандра Лукашэнку, аж ён зразумеў, што можа стацца з радзімай і ім асабіста, і скарэктаваў сваю палітычную мадэль.

Калі б пасля гэтых выбараў у краіне не з'явілася новага «палітвязня нумар 1», гэта і стала б сапраўднай пераменай. Але за гэта трэба змагацца.

Барацьба за грамадзянскія правы ў краіне будзе яшчэ доўгай. І толькі мужнасцю яны заваёўваюцца — дзейнасцю такіх людзей, як Статкевіч, Бяляцкі, Дашкевіч ці Лябедзька. Як калісьці таксама Гавел і Мандэла, Марцін Лютэр Кінг і Гандзі, Быкаў і Сахараў, Нямцоў і Жызнеўскі. Яны таксама людзі, грэшныя і з правам на памылку. Але мы ім абавязаныя тым, што нейкія правы ўжо маем. І самая разумная стратэгія — кожнаму на сваім узроўні спакойна і паслядоўна дапамагаць такім людзям.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый10

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся9

У колькі гадоў беларусы звычайна жэняцца і выходзяць замуж5

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей4

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне73

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый10

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць