Эканоміка1616

Гендырэктар «Крыніцы»: Забарона разліву ў ПЭТ-тару ў межах ЕАЭС можа прывесці да краху беларускай піўной прамысловасці

Забарона разліву ў ПЭТ-тару ў межах ЕАЭС можа прывесці да краху беларускай піўной прамысловасці. Такое меркаванне выказаў журналістам 18 жніўня ў Мінску генеральны дырэктар ААТ «Крыніца» Аляксандр Кіжук

«Сёння прыкладна 70% рынку Беларусі займае піва ў ПЭТ-упакоўцы. І адмяніць яе, я думаю, будзе крахам не толькі для «Крыніцы», але і для ўсёй беларускай піўной прамысловасці», — сказаў Кіжук. 

Паводле яго меркавання, рэзка памяняць структуру спажывання ў Беларусі немагчыма. «Па-другое, у лініі па разліву былі ўкладзены вялікія інвестыцыі, а памяняць іх на разліў у бляшанку ці шкло — гэта яшчэ большыя інвестыцыі, купіць новыя лініі — мільёны даляраў. Акрамя таго, ёсць пытанне і з сыравінай для ўпакоўкі.

Бляшанка ў нас у краіне не вырабляецца, а пры прыняцці рашэння пра адмену, павялічыцца яе экспарт у краіну. Ёсць пытанне і да таго, ці хопіць магутнасцяў шкляной прамысловасці», — адзначыў Кіжук. 

Ён заявіў, што не даказана, што ПЭТ-упакоўка ўплывае на якасць піва і іншых напояў. «Сёння ПЭТ-бутэлька ёсць нават у такой піўной краіне, як Германія. Больш за тое, яна ў іх абаротная, і ніхто не гаворыць пра пагаршэнне якасці ці шкоду для спажыўцоў», — сказаў гендырэктар. 

Ён паведаміў, што агульнае меркаванне беларускіх півавараў супраць забароны ПЭТ-тары падрыхтавана Гільдыяй півавараў і накіравана ва ўсе зацікаўленыя ведамствы.

«Не ў гэты час трэба такое рашэнне прымаць. Спачатку трэба падняць культуру спажывання піва, а потым прымаць такія рашэнні», — лічыць Кіжук. 

Ён адзначыў, што беларускія півавары выступаюць супраць рэгламентавання долі соладавай і нясоладавай сыравіны, якое закладзена ў праект рэгламенту Мытнага саюза. «Там закладваецца не меней як 80% соладавай сыравіны. У гэтым плане нам баяцца няма чаго, у нас працэнт значна вышэйшы, мы не выкарыстоўваем цукар, сіроп і гэтак далей. Але калі няма абмежаванняў — усім працаваць прасцей. Сёння ёсць попыт на рознае піва, незвычайнае, нетрадыцыйнае. Пры адсутнасці абмежаванняў працаваць маркетолагам і тэхнолагам лягчэй. Таму мы выказваем меркаванне, каб у нас было поле для дзейнасці», — сказаў гендырэктар прадпрыемства.

Каментары16

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць