Каля будынка Вярхоўнай рады ў Кіеве прайшлі сутыкненні міліцыі і дэманстрантаў. Больш за тры тысячы мітынгоўцаў пратэставалі супраць надання Данбасу асаблівага статусу ў рамках закона аб дэцэнтралізацыі ўлады.



«У вайскоўцаў, якія ахоўваюць Вярхоўную Раду, была кінута баявая граната. Некалькі вайскоўцаў Нацыянальнай Гвардыі атрымалі цяжкія раненні. Іх жыццё ў небяспецы», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку народны дэпутат Украіны ад «Народнага фронту» Антон Герашчанка.
Як паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку міністр унутраных спраў Арсен Авакаў, раненні атрымалі 90 чалавек.
«Каля 90 параненых пад Радай у тым ліку некалькі чалавек у цяжкім стане. Гэта вынік кінутых некалькіх выбуховых прылад з боку людзей у футболках партыі «Свабоды», што ўчынілі бойку з Нацгвардыяй пад ВР», — напісаў Авакаў.
З цягам часу колькасць параненых вырасла да 120.
Па словах міністра, сярод параненых больш за 15 байцоў, якія былі на фронце: «Чацвёра байцоў з вельмі цяжкімі траўмамі вачэй, жывата, шыі і ног».
Паведамляецца, што малады чалавек, які кінуў гранату, затрыманы.
Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што загінуў адзін міліцыянт. Ваеннаслужачы Нацыянальнай гвардыі памёр у бальніцы ад асколка гранаты, які трапіў у сэрца. Авакаў пацвердзіў гэтую інфармацыю.
Пратэст каля Вярхоўнай Рады скончаны, пратэстоўцы разыходзяцца.
Момант кідання гранаты на адзнацы 01:08

Каментары