Аляксандр Лукашэнка адкрыў рахунак выбарчага фонду ў «Беларусбанку», паведамляецца на сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Выбарчы фонд Лукашэнкі адкрыты ў аператыўным упраўленні ААТ «ААБ Беларусбанк» у Мінску на праспекце Дзяржынскага, 18. Як паведамілі БелаПАН у ЦВК, гэта было зроблена 11 верасня. «Рахунак быў адкрыты ў мінулую пятніцу фінансавым прадстаўніком Аляксандра Рыгоравіча паводле яго заявы», — сказалі ў Цэнтрвыбаркаме.
Такім чынам, выбарчыя фонды ёсць ва ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты.
Каментары