Спорт33

У Мінску адкрываюць самы вялікі ў Беларусі скаладром ФОТА

16 верасня ў Мінску, на 2-м паверсе ГЦ АЛМІ, што месціцца ля студэнцкага гарадка адкрыецца самы вялікі скаладром у Беларусі — «Трапецыя».

Скаладром — штучнае збудаванне для скалалажання. Скалалажанне дапамагае развіваць усе цягліцы цела. Гэта вельмі цікавы і развіваючы спорт, які дапаможа вам упэўнена адчуваць сябе ва ўмовах гор.

Мы пагутарылі з дырэктарам па развіццю Юрыем Якаўлевым пра даступнасць скаладрому і яго асаблівасці.

«Асаблівасць нашага скаладрому ў тым, што ён вельмі даступны», — распавядае Юра. «У нас аптымальныя цэны, і мы працуем штодня з 10:00 да 23:00»

Скаладром падзелены на тры часткі: звычайны са страхавым матрацам, дзіцячы і складаная частка з ухіламі. Таксама, у залежнасці ад нумару і колеру вызначаецца складанасць праходжання «скал».

Стандартная скала мае вышыню каля 4,2 м. Самыя цяжкія — 6 м.

Стандартныя скалы.
Злева — высокія скалы, справа — дзіцячыя.

Што тычыцца цэнаў, то ў дзень адкрыцця ўваход на ўвесь дзень будзе каштаваць 100 тыс. У далейшым, да 31 кастрычніка, — 150 тыс.

«Тым, хто прыйдзе першы раз, будзе цяжка разабрацца. Мы рэкамендуем не рызыкаваць і ўзяць дапамогу трэнера. Таксама вам спатрэбіцца спецыяльны абутак для заняткаў. Да 31 кастрычніка вы можаце цэлы дзень вучыцца з трэнерам у спецыяльным абутку за 250 тысяч», — кажа дырэктар. Ад пачатку лістапада кошты стануць вышэйшымі.

Спецыяльны абутак для скалалажання. Ёсць усе памеры.

«Паколькі ў нас ёсць дзіцячая зона, мы плануем ладзіць святкванні дней народзінаў і іншых мерапрыемстваў. Таксама будзе магчымасць запрашаць аніматара на святы».

Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 16 верасня — з 13:00 да 23:00.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?9

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Усе навіны →
Усе навіны

Nexta патлумачыў, ці маглі спецслужбы Расіі дэзынфармаваць яго ў 2020-м, каб уплываць на пратэст16

У цэнтры Магілёва з грузавіка проста на дарогу звалілася бервяно ВІДЭА1

Плату за сучаснае арэнднае жыллё прапанавалі павысіць1

Беларусы засталіся без адпачынку, бо рэйсы ў Туніс раптоўна адмянілі

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу8

«Чытайце, зайздросце. Я — грамадзянін Расіі!» Рускамірац Агафонаў пахваліўся новым пашпартам34

Былых палітвязняў пачалі выкрэсліваць са спісу «тэрарыстаў»1

Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам «у асаблівых умовах» дзейнічаць без санкцыі пракурора17

Бабарыка падзякаваў Сікорскаму за сустрэчу з Рыжанковым у Нью-Ёрку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?9

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць