Улада99

Караткевіч: Адзіны, хто баіцца пераменаў, — гэта Лукашэнка

«На самой справе людзі не баяцца пераменаў, наадварот, яны хочуць іх. Адзіны, хто іх баіцца пераменаў, - гэта мой канкурэнт на гэтых выбарах Аляксандар Лукашэнка», - заявіла кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч падчас свайго другога перадвыбарчага выступу па канале «Беларусь -1 «24 верасня.

«Таму што любыя перамены паменшаць кантроль улады над эканомікай, грамадствам і чалавекам», - падкрэсліла яна.

Караткевіч паведаміла, што нядаўна ў яе была сустрэча на прахадной МАЗа, працоўныя якога казалі, што раней іх прадпрыемствам ганарылася ўся краіна, а сёння яно не можа зарабіць нават на зарплату сваім супрацоўнікам. «Мы бачым, як буксуе наша прамысловасць. Нашы тавары ўсё менш карыстаюцца попытам, заробкі падаюць. Лёс яшчэ двух экс-флагманаў Беларусі — заводы «Віцязь» і «Гарызонт» — лепш за ўсё адлюстроўваюць лічбы. Страшна сказаць, вытворчасць тэлевізараў за апошні год ўпала у чатыры разы «, - сказала яна.

Па словах Караткевіч, Лукашэнка захаваў прамысловасць 90-х гадоў мінулага стагоддзя, але «сваім бяздзеяннем прыгаворвае яе да павольнай смерці».

«Прадпрыемствы своечасова не адаптавалі да рынку, да новых умоў. Чаму не зрабілі відавочных крокаў не толькі на МАЗе, «Віцязі», «Гарызонце», МТЗ, «Гомсельмашы», «Хімвалакне» і на іншых заводах, але і ў дачыненні да ўсёй эканомікі? Кіраўнік дзяржавы спрабуе пераканаць нас у тым, што гэта мы баімся пераменаў. Яшчэ ў 2010 годзе, перад мінулымі выбарамі, ён казаў: «Калі народ хоча атрымліваць 1,5-2 тыс. даляраў зарплаты, давайце дамо, але за паслугі будзеце плаціць рэальную цану. Проста вы гэтага не хочаце «. Прайшло 5 гадоў. За паслугі і тавары мы плацім з кожным месяцам усё больш, а заробкі ўсё менш», - адзначыла кандыдат.

Караткевіч лічыць абсурдным, што ў краіне трацяцца «трыльёны бюджэтных грошай, гэта значыць нашы падаткі, на тое, каб вырабляць непатрэбную прадукцыю, якая ўганяе нас у яшчэ большыя даўгі».

«Адсюль і нізкія заробкі, і высокія цэны. Мы павінны разарваць заганны круг. Пазбавіць дырэктараў і менеджараў ад чынавенскага дыктату, заахвочваць ініцыятыву. Тыя заводы, якія яшчэ можна выратаваць, трэба тэрмінова выцягваць праз стварэнне і рэалізацыю спецыяльных антыкрызісных планаў»,— сказала яна.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартаваныя ва Украіну палітвязні правядуць там яшчэ некалькі дзён4

Лосік: Інкамунікада? Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым30

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну121

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме5

За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021»

Пачобут увесь час у памяшканні камернага тыпу. Статкевіча сапраўды вярнулі за краты

Калеснікава расказала, што было, калі яна парвала пашпарт на мяжы28

Зяленскі: Украіна адмовіцца ад уступлення ў NATO ў абмен на гарантыі бяспекі11

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць