
Улады Кіева плануюць перайменаваць адну з вуліц горада ў гонар забітага 27 лютага ў цэнтры Масквы, расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова. Навіна пра гэта з'явілася на сайце гарадской адміністрацыі.
Як сказаў мэр Кіева Віталь Клічко, хутчэй за ўсё будзе перайменаваны Паветрафлоцкі праспект, на якім знаходзіцца расійскае пасольства.
«У гутарцы з [дачкой забітага палітыка] Жаннай Віталь Клічко заявіў, што ў хуткім часе ў Кіеве адну з вуліц, хутчэй за ўсё Паветрафлоцкі праспект, назавуць імем Барыса Нямцова. Жанна Нямцова падтрымала ідэю перайменаваць менавіта Паветрафлоцкі праспект, на якім знаходзіцца расійскае пасольства», — гаворыцца ў заяве.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары