Здарэнні11

У Гомелі расіянін атрымаў 15 гадоў за забойства з асаблівай жорсткасцю

У Гомелі да 15 гадоў пазбаўлення волі прыгавораны грамадзянін РФ, жыхар Масквы 1958 года нараджэння. 

Як паведамляе Гомельскі абласны суд, ён прызнаны вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК), а таксама ў наўмысным знішчэнні і пашкоджанні маёмасці, учыненымі агульнанебяспечным спосабам, якія пацягнулі прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 218 КК). Пастанова суда можа быць абскарджаная і апратэставаная. 

З абвінавачванага на карысць пацярпелай у якасці пакрыцця матэрыяльнага ўрону спагнана больш за 290 млн рублёў і грашовая кампенсацыя маральнага ўрону на 50 млн рублёў. На карысць другога пацярпелага спагнана кампенсацыя за матэрыяльны ўрон у памеры больш як 280 млн рублёў. 

Забойства здарылася ў снежні 2014 года. Ратавальнікі, якія прыбылі па выкліку на пажар, знайшлі ў згарэлым гаражы труп мясцовага жыхара. Пасля следчыя выявілі ў гаражы нож з астаткамі крыві. Па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы расіянін. 

Летась сямейная пара масквічоў вырашыла адрамантаваць свой пазадарожнік «Міцубісі-Паджэра» ў Петрыкаве ў сваякоў жонкі загінулага. Джып размясцілі ў гаражы знаёмага, а праз некалькі месяцаў масквіч прыехаў у Петрыкаў разам са сваім знаёмым, каб заняцца рамонтам. 9 снежня падчас распіцця спіртнога паміж расіянамі ўзнікла сварка, якая завяршылася бойкай і панажоўшчынай. Абвінавачваны нанёс ахвяры дзевяць нажавых раненняў у вобласць грудной клеткі, ад атрыманых ран 49-гадовы мужчына памёр на месцы. Каб замесці сляды, забойца падпаліў гараж. 

Пажар знішчыў двухпавярховы гараж і ўсё, што знаходзілася ў ім: дакументы, мэблю, бытавую тэхніку, інструменты, аўтамабіль і асабістыя рэчы пацярпелага. Агульная сума ўрону склала 450 млн рублёў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт10

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію7

У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі. Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт10

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць