Грамадства1717

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»

Вы наўрад ці ведаеце, хто такі Шры Шры Раві Шанкар, але фонд пад кіраўніцтвам гэтага чалавека звязаны з сотнямі мільёнаў людзей ва ўсім свеце. Шанкар збіраўся наведаць і Беларусь — візіт скасавалі за тыдзень да пачатку.

Шры Шры Раві Шанкар. Фота: Bhanu Prakash Chandra / theweek.in

У Шры Шры Раві Шанкара складаная рэпутацыя. 70‑гадовы гуру з Індыі вядомы праз сваю арганізацыю The Art of Living: паводле самой арганізацыі, яны «закранулі жыццё больш як 370 мільёнаў чалавек», а адных інструктараў у іх больш за 38 тысяч. The Art of Living публічна вядомыя як арганізатары курсаў ёгі і медытацыі, таксама на сайце арганізацыі прапануюць шматступенчатую сістэму падрыхтоўкі адэптаў — вядома, не за бясплатна. 

Ёсць за імі, аднак, і скандалы. Напрыклад, у 2011‑м арганізацыя падала ў амерыканскі суд на двух былых адэптаў, якія заснавалі крытычныя блогі пра яе. The Art of Living часта абвінавачваюць у сектанцтве і кульце асобы стваральніка, прычым палеміка вакол арганізацыі далятала і да нашага рэгіёна: у 2020‑м літоўскі Delfi пісаў пра дзіўныя практыкі The Art of Living.

Арганізацыя мае і беларускае аддзяленне. 28 кастрычніка ў Беларусь мусіў прыехаць сам Шры Шры Раві Шанкар, а 29‑га гуру планаваў сабраць на сустрэчы з сабой ажно «Чыжоўка-Арэну». Арэна можа змясціць 8800 гледачоў. 

Гэта мусіў быць першы візіт Шанкара ў Беларусь, пры гэтым гуру не раз наведваў Расію і праводзіў там лекцыі. У чэрвені 2026‑га Шанкар быў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі Беларускага фонду міру — тады яго і запрасілі ў Беларусь.

21 кастрычніка стала вядома, што сустрэчы ў «Чыжоўка-Арэне» не будзе: тым, хто паспеў набыць квіткі, прапанавалі іх вяртаць. З сайта Шры Шры Раві Шанкара знікла інфармацыя і пра сам візіт у нашу краіну.

Беларускае прадстаўніцтва The Art of Living пацвярджае, што візіту не будзе, але не тлумачыць адмену: маўляў, прычыны пакуль што высвятляюцца. Не было ніякіх абвестак пра скасаванне і ў сацсетках Шанкара. Пра тое, ці чакаць новага прыезду гуру, у беларускім прадстаўніцтве арганізацыі не кажуць і раяць замест гэтага прыехаць у Мюнхен — Шанкар выступае там 31 кастрычніка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • гэта
    23.10.2026
    Карл Маркс?
  • іба нефіг
    23.10.2026
    лідар мусіць быць толькі адзін
  • Намасце
    23.10.2026
    Чамусьці ўспомніўся раман "Золотой телёнок/Залатое цяля" Ільфа і Пятрова.

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос8

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос8

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць